Моды2424

Каго любіш? Пяць новых патрыятычных цішотак ад Symbal.by да Дня Волі ФОТЫ

На сайце Symbal.by стартаваў прыём замоў на новыя цішоткі з патрыятычнымі дызайнамі да «Дня Волі». У новай калекцыі цішоткі прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму і легендарнаму паролю паўстанцаў, так званай «мяккай беларусізацыі» і вершу Янкі Купалы «Спадчына», беларускай лацінцы і «Дню Волі» з дызайнам ад Уладзіміра Цэслера.

Да 7-га сакавіка ўключна замовіць цішоткі патрэбных вам памераў з новымі прынтамі можна на 20% танней — за 20 рублёў. Адпраўляць цішоткі поштай і выдаваць у краме пачнуць праз тыдзень — з 15 сакавіка.

Перадзамову можна аформіць тут

Вы можаце аплаціць вашую замову адразу праз сайт Symbal.by карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштай у любы пункт Беларусі і свету.

1. Цішотка «Biełaruś»

Назва нашай краіны тут напісаная «беларускай лацінкай», а ў спалучэнні літар бачная выява зубра.

Увага! Надпіс «Biełaruś» — гэта не па-польску, чэску ці яшчэ як. Так правільна пішацца назва нашай краіны паводле класічнага беларускага лацінскага алфавіту, пра які падрабязней чытайце тут.

2. Цішотка з афіцыйным лагатыпам «Дня Волі»

Яго распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

3. Цішотка, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму 

А таксама легендарнаму паролю паўстанцаў: «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!»

4. Цішотка «Мяккай беларусізацыі»

З беларускай птушкай, якая нарэшце зачырыкала па-беларуску і цяпер заклікае іншых.

5. Цішотка «Спадчына»

З першымі радкамі легендарнага верша Янкі Купалы.

На фотаздымках — эскізы будучых цішотак, таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад макетаў.

Для цішотак Symbal.by па-ранейшаму выкарыстоўвае прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму фасон і размерную сетку вы, напэўна, ужо добра ведаеце.

Паглядзець прыклады можна на фотаздымках іншых цішотак, якія цяпер ёсць у наяўнасці, на сайце ў раздзеле «Адзенне».

* * *

Дарэчы, у інтэрнэце змешчаныя сыходныя файлы афіцыйнага лагатыпа «Дня Волі» ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Спампаваць і паглядзець можна тут.

Кожны ахвотны ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі, прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах, а таксама распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках, як вы адзначаеце 101 год БНР, з хэштэгам #БНР101.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі2

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес26

За кармушку за акном вас могуць аштрафаваць на 840 рублёў. Тлумачыць юрыст26

Уладзімір Някляеў. Адзінота. Новая паэма6

«Няма на што глядзець». Сарказі, які 20 дзён прабыў у турме, ужо напісаў кнігу на 200 старонак пра гэта3

Паўстагоддзя разам — і развод. З-за чаго распадаюцца самыя доўгія шлюбы ў Беларусі4

Пра культурную прорву між сучасным беларускім і польскім грамадствамі41

Беларуска вырашыла займець еўрапейскі пашпарт — яна расказала, як афармляе грамадзянства Румыніі21

У Варшаве адбудзецца сустрэча са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец9

У Гомелі падчас аперацыі на сэрцы памёр Іван Афанасьеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі2

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць