Афіша

На фестывалі «Тбілісоба» ўпершыню запрацуе беларуская пляцоўка. Глядзіце, што там будзе

«Тбiлiсоба» пройдзе ў Мінску ў суботу, 24 жніўня. Фестываль правядуць у Верхнім горадзе, завершыць яго адкрыты канцэрт гурта Mgzavrebi. Па традыцыі, грузінскія песні будуць гучаць са сцэны ў гістарычным цэнтры Мінска ад паўдня і да паўночы. Каб прывезці ўсіх музыкаў, якія выступяць на сцэне ў гэты дзень, замест звычайнага рэйсавага «Эмбраэра» ў Беларусь з Грузіі ў гэты дзень прыляціць больш ёмісты «Боінг».

«Тбілісоба». Архіўнае фота.

Самая першая «Тбiлiсоба» прайшла пяць гадоў таму і так спадабалася менчукам, што з яе пачалася чарада дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе. Грузінскі фестываль застаецца самым папулярным сярод жыхароў горада і турыстаў: у мінулым годзе на свята прыйшло каля 80 тысяч чалавек. Юбілейная пятая «Тбiлiсоба» пройдзе пад слоганам «Свята з грузінска-беларускім характарам» і будзе прысвечана сяброўству двух народаў.

«Характар ​​— тое ўнікальнае, што ўласціва кожнаму з нас і дазваляе адчуць сябе асаблівым. У беларусаў і грузін шмат падобных рыс характару, але галоўнае, што нас аб'ядноўвае — гэта гасціннасць, — кажа Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus і арганізатар фэсту. — Мы ўсіх запрашаем у гістарычны цэнтр Мінска ў перадапошнюю суботу жніўня. Тут будзе шмат грузінскай музыкі, танцаў, ежы і напояў, усяго таго, што адрознівае гэтую краіну ад усіх іншых. Паколькі на «Тбiлiсобу» звычайна прыязджае нямала гасцей з Грузіі, упершыню ў гэтым годзе мы пакажам таксама асаблівасці беларускай культуры. Напрыклад, музычная праграма будзе ўключаць выступы самых характэрных артыстаў з абедзвюх краін». Mgzavrebi — адзін з самых запатрабаваных грузінскіх калектываў проста цяпер. Яны ўжо збіралі ў Мінску аншлагі на закрытых пляцоўках, а нядаўна пабывалі ў гасцях у «Вечаровага Урганта». Разам з Mgzavrebi ў Беларусь ляціць мужчынскае шматгалоссе «Швідкаца», якое так захапіла Ангелу Меркель падчас яе нядаўняга візіту ў Тбілісі, а таксама ўладальнік першай прэміі сёлетняга «Славянскага базару» Георгій Путкарадзэ — у мінулым месяцы батумец літаральна парваў залу віцебскага амфітэатра трэкам «Небяспечна» беларускіх рокераў Nizkiz. Артысты прыляцяць прамым рэйсам «Белавія».

Фудкорт грузінска-беларускага фестывалю зойме ўсю тэрыторыю Верхняга горада, ад Ратушы да набярэжнай Свіслачы. Да мясцовых кафэ і рэстаранаў арганізатары плануюць дадаць каля 30 пунктаў грамадскага харчавання. За час, пакуль у Мінску праводзіцца «Тбiлiсоба», грузінская кухня стала вельмі папулярнай у горадзе — колькасць нацыянальных рэстаранаў вырасла ў некалькі разоў. Яны прыгатуюць на свяце хінкалі, хачапуры і харчо.

З'явіцца на фестывалі і танцпляцоўка, дзе разгорнецца батл паміж танцам «Мціулуры», лявоніхай, вогам, хіп-хопам і кантэмпарары. Для тых, каму захочацца актыўнага адпачынку, «Баржомі» арганізуе актыў-парк. Для маленькіх гасцей будзе працаваць дзіцячы гарадок.

На фестывалі ўпершыню будзе беларуская пляцоўка, дзе гасцей з сонечнай Грузіі навучаць беларускай мове. Праводзіць урокі будзе «Арт-Сядзіба»: каманда арганізацыі падрыхтуе спецыяльныя пазлы са словамі на рускай, беларускай і грузінскай мовах. Грузінаў навучаць казаць «прывітанне», «калі ласка», «валошка», раскажуць, як замовіць сабе абед у беларускім рэстаране і як выведаць дарогу да Нацыянальнай бібліятэкі. Гэтая актыўнасць будзе даступная і для саміх беларусаў, якім нагадаюць, як прагаварыць важныя фразы на роднай мове, а таксама раскажуць, як яны гучаць па-грузінску.

Арганізатары фестывалю — ТМ «Баржомі», Мінгарвыканкам, мэрыя Тбілісі, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць