«Злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста». У Віцебску будуць судзіць Змітра Казакевіча
Незалежнага журналіста Змітра Казакевіча выклікалі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна Віцебска і склалі адразу два пратаколы «за незаконны выраб і (або) распаўсюд СМІ» паводле абноўленага адміністрацыйнага заканадаўства, паведамляе БАЖ.

У абодвух пратаколах напісана, што Зміцер Казакевіч, «злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста, незаконна вырабіў» два матэрыялы, паказаныя на тэлеканале «Белсат». Складальнік пратакола маёр міліцыі Уладзімір Казлоўскі падкрэслівае, што Казакевіч «фактычна выконваў функцыі замежнага журналіста без акрэдытацыі ў МЗС».
Папярэдняя дата суда — 17 сакавіка.
Як патлумачыў Зміцер Казакевіч, міліцыянты скарысталі ў якасці доказаў ягонай вінаватасці пэўную асабістую інфармацыю, якая пацвярджае яго супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Інфармацыя захоўвалася ў камп’ютары, што быў забраны ў журналіста яшчэ ў кастрычніку мінулага года.
Зміцер Казакевіч ведаў, што звесткі пра ягоную супрацу з «Белсатам» былі перададзеныя ў РАУС Першамайскага раёна яшчэ ў лютым, калі пакуль дзейнічаў «стары» Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях — і яго судзілі б паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП, якая прадугледжвала ў якасці пакарання штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічынь.
Цяпер, паводле ч. 3 арт. 23.5 абноўленага КаАП, журналісту пагражае штраф памерам ад 20 да 30 базавых велічынь (з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння альбо без канфіскацыі).
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары