Улада

«Перастала хадзіць на сесіі, але гэта не стала падставай, каб мяне выключыць». Дэпутатка расказала, як спрабуе пазбавіцца паўнамоцтваў

У лютым 2018 года 23-гадовую Вольгу Цесакову абралі ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Пасада не аплачваецца, таму дэпутацкую нагрузку Вольга сумяшчае з асноўнай працай у лізінгавай кампаніі. У мінулым годзе Цесакова пачала збор подпісаў за тое, каб адклікаць сябе з дэпутацтва. Звязаліся з Вольгай і даведаліся, што з ёй цяпер.

Вольга Цесакова. Фота: прыватны архіў

Нагадаем, дэпутатка запісала відэазварот да выбаршчыкаў, у якім заявіла аб тым, што яна не ў сілах дапамагчы нявінна пацярпелым і асуджаным падчас пратэстаў.

«У бягучых абставінах інфармацыйную павестку гвалту, здзейсненага над мірнымі грамадзянамі, немагчыма перабіць рамонтам лавачак або адкрыццём новага дзіцячага сада, — сказала яна. — Знаходзячыся ў здаровым розуме, цвярозай памяці і не пад ціскам, я прызнаю сваю няздольнасць як дэпутата».

У верасні 2020 года яна напісала заяву аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў, але гэтага аказалася недастаткова. Дэпутат можа сысці толькі ў выпадку хваробы, па рашэнні суда з-за завядзення крымінальнай справы ці праз адкліканне, якое павінны ініцыяваць выбаршчыкі. Вольга выбрала апошні варыянт. Ці атрымалася?

«Мы яго так і не змаглі правесці: ні мая заява, ні заява грамадзян не спрацавала, — расказвае Цесакова. — За гэты год я працавала ў прыватным парадку з арганізацыямі, што цяпер, на жаль, страцілі дзяржаўную рэгістрацыю. Наколькі я магла дапамагчы — дапамагала.

Неўзабаве ў выбаршчыкаў жаданне мець зносіны стала менш, быць сацыяльна актыўнымі таксама.

Я не бачыла больш сацыяльнай неабходнасці, таму перастала весці прыёмы з сакавіка гэтага года. На сесіі таксама не хаджу.

Апошні мой удзел як дэпутата быў на Усебеларускім народным сходзе. Схадзіла. І адчула, нібыта дэментары выпілі ўсю радасць і надзею на будучыню.

На УНС я перадала ад грамадзян прапановы па зменах у Канстытуцыю. Адказу на гэтыя прапановы я не атрымала. Канешне, у мяне былі чаканні яшчэ ад асабістых перамоў.

Я паказала сваю максімальную адкрытасць, гатоўнасць супрацоўнічаць і спадзявалася, што мы пачнём вырашаць хаця б нейкія лакальныя пытанні. Але нічога такога не было. Адзіная магчымасць для іх і для мяне — адпусціць сітуацыю.

Я знаходжуся не ў тым стане, каб патрабаваць нешта ад людзей, з якімі знаходжуся ў няроўным становішчы.

Ніякіх пытанняў наконт таго, што я не выконваю свае абавязкі дэпутата, да мяне не ўзнікала. Мне яшчэ ў мінулым годзе амаль адкрытым тэкстам сказалі: маўляў, калі нешта не падабаецца, то не ўдзельнічайце ў гэтым, не хадзіце на сесіі, не вядзіце прыёмы.

Як паказвае практыка гарадскога савета, можна знаходзіцца за кратамі, але ўсё роўна лічыцца дэпутатам. Я самаўхілілася, функцыі дэпутата не выконваю, але нават гэта не з’яўляецца падставай мяне выключыць».

Чытайце таксама:

Дэпутатка Мінгарсавета, якая хацела скласці паўнамоцтвы: Да жніўня я заставалася апалітычнай, працэсы ў жыцці краіны ніяк мяне не чаплялі

Каментары

Цяпер чытаюць

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?8

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам6

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць