Свет55

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады

Украіна атрымае 500 ракет-перахопнікаў PAC-3 для зенітных ракетных комплексаў Patriot, магчымы продаж якіх Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў 30 кастрычніка 2026 года, у перыяд з чацвёртага квартала 2030‑га да чацвёртага квартала 2033 года. Пра гэта выданню «Еўрапейская праўда» на ўмовах ананімнасці паведаміў прадстаўнік амерыканскага Дзярждэпартамента.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

Такім чынам, першыя ракеты ў межах гэтай дамоўленасці Украіна зможа атрымаць не раней за чацвёрты квартал 2030 года.

У Дзярждэпартаменце патлумачылі, што заключыць пагадненне аб закупцы PAC-3 можна будзе пасля ўзгаднення здзелкі ў Кангрэсе ЗША. На разгляд адводзіцца 30 дзён. Пасля заканчэння гэтага тэрміну бакі змогуць падпісаць адпаведны Ліст-прапанову і прыняцце (Letter of Offer and Acceptance, LOA), які афармляе продаж амерыканскага ўзбраення замежным дзяржавам.

30 кастрычніка Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў магчымую здзелку па продажы Украіне ракет PAC-3 для сістэм Patriot. Закупку плануюць фінансаваць міжнародныя партнёры, у тым ліку Канада, Германія і Нарвегія, праз амерыканскую праграму JUMPSTART. Таксама будуць выкарыстаныя нацыянальныя сродкі, прадугледжаныя ў межах 90‑мільярднага крэдыту Еўрасаюза для Украіны — Ukraine Support Loan.

Цяпер Украіна вядзе перамовы з партнёрамі, каб некаторыя краіны саступілі ёй сваю чаргу на закупку ракет PAC-3 у амерыканскай кампаніі Lockheed Martin. Гэта дазволіла б украінскай арміі атрымаць перахопнікі раней за вызначаныя тэрміны.

Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць перадачы Украіне ракет з цяперашніх запасаў краін-саюзніц, найперш дзяржаў Еўрасаюза. Узамен гэтыя краіны маглі б атрымаць новыя ракеты пасля 2030 года.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў 2026 годзе Украіна атрымлівае ў сярэднім толькі 12 ракет для сістэм Patriot у месяц.

Каментары5

  • Гы-гы-гы
    02.11.2026
    Гы,

    Думаеш, пры дэмакратах будзе хутчэй?
    Куды як наадварот, яны будуць скакаць паміж папулісцкімі абяцанкамі народу і патрэбамі дзяржавы, і гэта яшчэ далей адкладзецца. Рэспубліканцы звычайна адсыпаюць ВПК без усялякіх аўдытаў ды бюджэтных гульняў колькі папросяць.

    Справа ў тым, што ЗША ня ў стане абслугоўваць УСІХ сваіх партнёраў - еўрапейскіх, азіяцкіх, арабскіх... І авіяцыйныя, і ракетныя, і любыя кантракты расцягваюцца з затрымкамі на гады. Бо амерыканская прамысловасць усё слабейшая, хутка будзе ледзьве патрэбы ўласнай арміі закрываць.

    І Украіне трэба выпрасіць цэльныя чэргі кліентаў амерыканскіх кампаній, якія таксама чакаюць па 4-5 год.
  • Гы
    02.11.2026
    Гы-гы-гы, чаго толькі не напішуць, каб апраўдаць любімую MAGA, няма больш рэспубліканцаў, ёсць трампаўская секта MAGA, заўтра адсвяткуем яе паразу і перамогу дэмакратаў.
  • Пан Януш
    02.11.2026
    А лучше в 2040 году дать )))) сразу России как раз с такими поставками от Украины останется только название в книгах

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў95

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт8

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў95

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць