Свет1313

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?

Яшчэ тры дзесяцігоддзі таму ў Кітая не было ніводнага авіяносца. Цяпер баланс сілаў памяняўся. The Wall Street Journal прасачыў, як гэта адбылося.

Кітайскі авіяносец «Ляанін», першы ў складзе вайскова-марскога флоту краіны. 7 ліпеня 2017 года. Фота: Kin Cheung / AP Photo.

Па стане на канец XX стагоддзя ў Кітая не было ні ўласных авіяносцаў, ні досведу іх будаўніцтва і эксплуатацыі. Першы крок да зменаў выглядаў як авантура.

У 1998 годзе малавядомая кампанія з Макаа набыла ва Украіне недабудаваны савецкі авіяносец «Варяг», які ржавеў на ўкраінскай верфі. За яго заплацілі смешныя 20 мільёнаў даляраў і заявілі, што збіраюцца ператварыць карабель у плывучае казіно.

Аднак гэта было толькі прыкрыццём. Авіяносец даставілі ў Кітай, дзе вырашылі выкарыстаць яго для стварэння ўласнага авіяносца. Спатрэбілася каля 15 гадоў, каб аднавіць карабель, абсталяваць яго і навучыцца запускаць з палубы самалёты. У 2012 годзе «Ляанін» стаў першым авіяносцам на ўзбраенні Кітая.

Пры Сі Дзіньпіне развіццё вайсковага флоту стала адным з галоўных дзяржаўных прыярытэтаў. Ён звязаў развіццё марскога гандлю з умацаваннем вайсковай моцы. Кітай пачаў фінансаваць будаўніцтва партоў у розных частках свету, ад Шры-Ланкі да Ізраіля і Перу. Яго даследчыя судны вывучаюць акіян ад Марыянскай упадзіны да Арктыкі, а магутныя верфі выкарыстоўваюць магчымасці цывільнага суднабудавання для хуткага будаўніцтва вайсковых караблёў.

Глыбакаводны порт Лекі ў Лагасе (Нігерыя) коштам 1,5 мільярда даляраў быў пабудаваны і прафінансаваны Кітаем. Фота: AP Photo / Sunday Alamba

Адначасова грошы пайшлі і непасрэдна на вайсковыя праекты. Прыкладна з 2014 года Кітай ператварыў рыфы ў Паўднёва-Кітайскім моры ў штучныя астравы, а потым у базы, чым змяніў баланс сіл у рэгіёне. Праз некалькі гадоў з'явілася першая замежная база ў Джыбуці і таемная дамоўленасць пра доступ да базы ў Камбоджы. Уздоўж уласнага ўзбярэжжа пашыраліся пірсы, докі і склады зброі.

У 2020 годзе кітайскі флот атрымаў першы баявы карабель тыпу 055. Цяпер такіх караблёў ужо дзесяць. У Кітаі іх адносяць да эсмінцаў, аднак з-за вялікіх памераў і магутнага ўзбраення ЗША класіфікуюць іх як ракетныя крэйсеры.

Адзін з іх, «Дзуньі» водазмяшчэннем 13 000 тон, паказвае, як далёка цяпер ходзіць флот. У пачатку 2025 года ён абышоў вакол Аўстраліі і правёў стрэльбы прыкладна за 8 тысяч кіламетраў ад Кітая, з-за чаго давялося змяняць маршруты пасажырскіх рэйсаў. Пасля ён трэніраваўся ў складзе авіяноснай групы, а за 200 дзён прайшоў 50 тысяч марскіх міляў.

Цэнтрам новага суднабудавання стаў востраў Чансін каля Шанхая. Там, дзе пяць гадоў таму былі палі, цяпер суседнія верфі будуюць газавозы і кантэйнеравозы для кліентаў з усяго свету, а побач — баявыя караблі. На спадарожнікавых здымках за май адначасова відаць два дэсантныя караблі, два крэйсеры, тры эсмінцы і два фрэгаты.

У 2023 годзе тут пачалі будаваць «Сычуань» — каласальнае судна, водазмяшчэннем 40 тысяч тонаў, яго называюць «носьбітам дронаў». Яго памеры здзівілі аналітыкаў. У чэрвені 2026‑га на верфі «Дзяннань», якая не была вядомая такой працай, з'явілася падлодка новага класа, імаверна, атамная.

Пашырэнне актыўнасці кітайскіх авіяносцаў па гадах. Крыніца: міністэрства абароны Японіі. Інфаграфіка: WSJ

У чэрвені 2025 года Кітай упершыню адправіў адразу дзве авіяносныя групы ў заходнюю частку Ціхага акіяна. У тым жа годзе адзін з кітайскіх авіяносцаў упершыню выйшаў за ланцуг астравоў, у які ўваходзіць Гуам, дзе размешчаная важная амерыканская вайсковая база. А ў лістападзе кітайскія ВМФ атрымалі «Фудзянь» з электрамагнітнымі катапультамі, якія дагэтуль былі толькі ў ЗША. Трамп, дарэчы, наадварот, загадаў вярнуцца на будучых амерыканскіх авіяносцах да паравых катапультаў, супраць чаго флот доўга змагаўся.

Амбітныя планы Кітая ў акіянах

Кітайскі флот цяпер налічвае больш за 400 баявых адзінак супраць прыкладна 290 у ЗША. Паводле танажу амерыканцы пакуль наперадзе, але з 2020 года Кітай дадаў 71 буйны карабель і падлодку, з іх 19 летась. У яго ўжо тры авіяносцы. Чацвёрты, на думку заходніх экспертаў, будзе атамным, а да 2035 года Пентагон чакае іх дзевяць супраць 11‑ці амерыканскіх. Да 2040‑га кітайскія падлодкі могуць рэгулярна хадзіць у Індыйскім акіяне, каля Арктыкі і, магчыма, у Атлантыцы.

Інфаграфіка: WSJ

У цывільным суднабудаванні разрыў яшчэ большы. Кітайскія верфі штогод будуюць больш за палову сусветных гандлёвых суднаў, тады як ЗША выпускаюць толькі нязначную іх частку.

За маштабным нарошчваннем кітайскага флоту стаяць перадусім стратэгічныя інтарэсы Пекіна. Яго галоўная мэта — дамагчыся панавання ў морах паблізу кітайскага ўзбярэжжа, дзе ўсё больш абвастраецца суперніцтва са ЗША.

Галоўная зона супрацьстаяння распасціраецца ад Жоўтага да Паўднёва-Кітайскага мора. З боку Ціхага акіяна яе абмяжоўвае так званы першы ланцуг астравоў, які праходзіць праз Японію, Тайвань і Філіпіны. Менавіта тут Кітай імкнецца да панавання, разлічваючы ў выпадку канфлікту ўсталяваць кантроль над Тайванем і не дапусціць умяшання ЗША.

Штодня ў моры знаходзіцца да 100 караблёў ВМФ Кітая. Каля паўтузіна пастаянна дзейнічаюць вакол Тайваня, прыкладна ўтрая больш у Паўднёва-Кітайскім моры. Іх прысутнасць дапаўняюць караблі берагавой аховы, якія часам тараняць судны суседніх краін і прымяняюць супраць іх вадамёты, а таксама тысячы рыбацкіх лодак, частка якіх — падвойнага прызначэння, прыдатныя да выканання ваенных задач.

Першы ланцуг астравоў, які праходзіць ад Японіі праз Тайвань і Філіпіны да Паўднёва-Кітайскага мора. Гэта адзін з ключавых рубяжоў ваеннага супрацьстаяння Кітая і ЗША ў рэгіёне. Інфаграфіка: WSJ

Эксперты папярэджваюць, што ў выпадку вайны Кітай здольны разбіць значную частку традыцыйных амерыканскіх сіл. Пекін тым часам адсоўвае лінію магчымага сутыкнення як мага далей на ўсход. Дзярждэпартамент ЗША выказвае занепакоенасць, а Белы дом абяцае аднавіць амерыканскае марское панаванне. Але тэмпы, з якімі Кітай будуе караблі ВМФ, ужо сталі сур'ёзным выклікам для Вашынгтона.

Каментары13

  • Баба-ста
    02.11.2026
    Баста!, “ А ў лістападзе кітайскія ВМФ атрымалі «Фудзянь» з электрамагнітнымі катапультамі, якія дагэтуль былі толькі ў ЗША. Трамп, дарэчы, наадварот, загадаў вярнуцца на будучых амерыканскіх авіяносцах да паравых катапультаў, супраць чаго флот доўга змагаўся.”

    І дарэчы, як там карабель Авраам Лінкальн пры вахце трампа? Ці гэта зноў іншыя вінаватыя?
  • Народная мудрасць
    02.11.2026
    Чым больш ваенны карабель - тым лягчэй у яго патрапіць дронам 🙂
  • Юзік
    02.11.2026
    давайце пераносіць усю вытворчасць у Кітай, яны ж стануць багатымі і пачнуць сябраваць з намі! (такая ж логіка была і з расеяй, калі іх уключалі ў сусветную гандлёвую арганізацыю)
    але нешта пайшло не так))

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць