Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

І лорд не скочыў вышэй за пояс

Адна пастанова 991 здольная перакрэсліць высілкі дзесяці піяр-агенцтваў. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Гадавы кантракт беларускага ўраду з піяр-агенцтвам лорда Бэла скончыўся, паведамляе «EU Observer». Лорд, канечне, профі, але ніякіх цудаў за гэтыя 12 месяцаў ён не зрабіў.

Так, фармальна гэты ас піяру паспрыяў, каб з’явіўся шэраг інтэрв’ю з Лукашэнкам у сапраўды аўтарытэтных заходніх выданнях. Але, кладучы руку на сэрца, арганізаваць такія публікацыі было б няцяжка і без высілкаў «Bell Pottinger Group». Бо цікавасць заходняй прэсы да «апошняй дыктатуры Еўропы» менавіта цягам апошняга году і так падскочыла. І прычынай стала тое, што Брусель распачаў мудрагелістую геапалітычную аперацыю, скіраваную на выцягванне Беларусі з расійскай зоны ўплыву.

Ну а свой імідж герой інтэрв’ю абмалёўваў сам — уласнымі выказваннямі. З якіх вынікала, што задраўшы штаны бегчы за дэмакратычнымі стандартамі Мінск не разгоніцца. І ўжо гэтыя тэксты ніякі лорд перапісаць не мог.

Ці вось такі момант. Кажуць, менавіта спадар Бэл параіў беларускаму кіраўніку раз-пораз з’яўляцца перад аб’ектывамі з малодшым сынам. Прыём зразумелы: змякчыць вобраз жорсткага аўтакрата — маўляў, нішто чалавечае яму не чужое. Але ж у выніку атрымалася самі ведаеце што. І лорду застаецца толькі разводзіць рукамі.

Самае ж галоўнае — побач з інтэрв’ю еўрапейскія газеты давалі аб’ектыўныя артыкулы пра беларускую рэчаіснасць. Ніводнае саліднае заходняе выданне не апусціцца да прымітыўнага ўхвалення беларускай мадэлі ні за якія пернікі. Менавіта таму, што шануе сваю рэпутацыю.

Уявіце, ну хто б стаў чытаць «Файнэншл таймс», каб там раз-пораз давалі праплочаныя развароты з ухваленнем камандна-адміністратыўнай эканомікі? Гэта хіба толькі расійскіх правінцыйных журналістаў, добра пачаставаўшы, можна вазіць па розных пацёмкінскіх вёсках, каб потым услаўлялі беларускі зямны рай.

І нарэшце, апошняе. Адзін дураломны цыркуляр здольны лёгка перакрэсліць гадавыя высілкі самага прафесійнага піяр-агенцтва. Інвестар сто разоў падумае, перш тым совацца ў краіну, дзе з’яўляюцца нарматыўныя акты кшталту пастановы 991.

Мудры цар, канечне, выгадна падаў сябе перад наіўнай часткай электарату, высцебаўшы за тую пастанову баяр-галавацяпаў. Але ж замежнікі на такія танныя імпрэзы не вядуцца.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным12

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію11

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?6

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным12

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць