Свет

«Ліквідаваныя непаразуменні з мінулага» — Зяленскі і прэзідэнт Нямеччыны правялі тэлефонныя перамовы

Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэрам Штайнмаерам. Але ці дамовіліся наконт візіту, дакладна невядома.

Падчас 45-хвіліннай гутаркі Штайнмаер запэўніў Зяленскага, што той можа разлічваць на поўную падтрымку Германіі. У канцылярыі нямецкага прэзідэнта адзначылі, што падчас гутаркі з Зяленскім былі ліквідаваныя «непаразуменні з мінулага».

У сваю чаргу канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў у інтэрвʼю часопісу Stern, што санкцыі супраць Расіі могуць быць адмененыя толькі пасля ўзгаднення з Украінай. На яго думку, у Крамлі «гэтага яшчэ не ўсвядомілі», піша «Новая газета. Еўропа».

Раней амбасадар Украіны ў Берліне назваў Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой» за тое, што ён не паехаў у Кіеў пасля адмовы ўкраінскіх уладаў прыняць у сярэдзіне красавіка Штайнмаера.

Шольц заявіў, што адмова прыняць у Кіеве Штайнмаера перашкаджае кіраўніку ўрада ФРГ наведаць рэспубліку. «Так рабіць нельга. Не павінна быць так, што краіне, якая аказвае столькі ваеннай і эканамічнай дапамогі, якая патрэбная для гарантый бяспекі, гэтак важных у будучыні, кажуць: прэзідэнту нельга прыязджаць», — заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся сустракацца з прэзідэнтам ФРГ Штайнмаерам. Ён збіраўся адправіцца ў Кіеў разам кіраўнікамі Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Літвы, каб выказаць падтрымку ўкраінскаму народу. «Відаць, у Кіеве гэтага не хацелі», — заявіў Штайнмаер.

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў пракаментаваў выданню «Краіна» вынікі размовы Зяленскага са Штайнмаерам.

«Магу паведаміць адно: мінулае засталося ў мінулым. Дамовіліся факусавацца на будучым», — адзначыў Нікіфараў. Больш падрабязна тэмы гутарак двух прэзідэнтаў ён каментаваць адмовіўся.

Паведамленне нямецкіх СМІ пра тое, што Зяленскі запрасіў Штайнмаера ў Кіеў, Нікіфараў не пацвердзіў, але і не абверг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня14

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць