Свет

«Не карміся за кошт рускага народа больш!» У Расіі на Каржа спусцілі сабак

Па Каржу ўлупіла расійская прапаганда. «Простыя фанаты» таксама расчараваныя. Але тут ёсць нюансы.

На днях беларускі спявак Макс Корж выпусціў трэк «Свой дом», які прысвяціў вайне ва Украіне. Грамадская думка беларусаў у сацсетках раздзялілася: хтосьці лічыць песню адназначна праўкраінскай, а хтосьці — занадта нейтральнай і апалітычнай, якую, пры жаданні, могуць выкарыстоўваць і расіяне. Тым часам у самой Расіі пасыл Каржа ўспрынялі абсалютна адназначна — песня ў падтрымку Украіны. 

Загалоўкі прапагандысцкіх выданняў таксама гавораць самі за сябе.

Рэжысёр і сцэнарыст Сарык Андрэасян, якога цытуюць расійскія прапагандысты, абураны планамі Каржа выступаць у Расіі.

«Растлумачце мне, як такое можа наогул быць! Чаму гэтыя людзі даюць канцэрты ў Расіі!» — гнеўна выказваецца Андрэасян.

Падпісанты сцэнарыста ў сацсетках падтрымалі яго пазыцыю.

Персанаж расійскіх прапагандысцкіх шоу Міхаіл Шахназараў у сваім тэлеграм-канале напісаў, што праваахоўныя органы наогул павінны забараніць Каржу ўязджаць у Расію.

«Каб гэта дазволіць, трэба быць апошнімі дэбіламі. Забарона на ўезд, і хай едзе вымольваць прабачэнне ва Украіне і зарабляе ў Польшчы», — піша Шахназараў.

«Беларускі спявак Макс Корж груба абылгаў Расію, абвінаваціўшы ў агрэсіі. Аднак ад канцэртаў у «агрэсара» адмаўляцца не стаў — выступленні запланаваныя адразу ў трох гарадах нашай краіны», — піша чарнасоценнае выданне «Царьград» (на той момант пра адмену канцэртаў яшчэ не было вядома).

«Чым адкажуць жыхары Расіі чарговаму ненавісніку нашай краіны, пакажуць найбліжэйшыя дні. Канцэрт у Екацярынбургу запланаваны на 25 чэрвеня», — абураецца медыя. 

Праз два дні пасля запісу трэка Корж паведаміў, што ягоныя запланаваныя канцэрты ў Расіі не адбудуцца.

Мяркуючы па допісах каментатараў на старонках Каржа ў сацсетках, песня не спадабалася і многім звычайным прыхільнікам Каржа з Расіі. 

«Ох, Макс, як жа ты памыляешся. Ох, як… Не варты гэты трэк таго, што ты будаваў так доўга і ўпарта», — напісаў карыстальнік.

«Атрымліваецца, Данбас мае рацыю, калі абараняе свой дом? Ці гэта іншае, Макс?» — задаў пытанне спеваку адзін з прыхільнікаў, робячы адсылку да тэксту.

«Мне падабаецца творчасць Макса, але я зусім не падзяляю пазіцыю Каржа і ўсе словы ў гэтай кампазіцыі — асуджаю. Чалавек не разумее, пра што спявае», — піша іншая прыхільніца. 

«Спадзяюся, цяпер Максіму забароняць выступаць у Расіі. Не карміся за кошт рускага народа больш. Мы абараняем свой дом і свой народ», — кажа іншы каментатар. 

Але тут ёсць нюансы. Варта адзначыць, што ў расійскіх сацыяльных сетках мы маем дачыненне з эфектам маўчання. Шавіністычна настроеныя каментатары выступаюць адкрыта і гучна, тады як праціўнікі вайны вымушаныя маўчаць, бо за антываенныя выказванні ў Расіі цяпер караюць.

За праўкраінскую пазіцыю Каржа ў Расіі крытыкуюць не ўпершыню. Макс Корж асудзіў агрэсію Расіі ў першы ж дзень вайны, 24 лютага, напісаўшы, што «асуджае ўварванне і бамбаванне суверэннай дзяржавы». 

Расійскі пісьменнік-чарасоценец Захар Прылепін тады адкаментаваў гэта так: «Дарослыя людзі адмахнуцца: мы іх [такіх як Корж. — «НН»] нікога не ведаем. Ды якая розніца, ведаеце вы іх ці не. Затое іх ведаюць 99 адсоткаў падлеткаў у Расіі. І людзі, якія адказваюць за моладзевую палітыку ў Расіі, таксама павінны былі іх ведаць і з імі даўно ўжо працаваць. Як вы думаеце, яны з імі працавалі?» — абураўся Прылепін. 

Незалежныя расійскія СМІ пакуль на трэк не адгукнуліся.

У сваю чаргу, украінская публіка і буйныя ўкраінскія медыя ўспрынялі песню хутчэй як праўкраінскую. У сэрвісе Apple Music песня стала самай папулярнай сярод украінскіх слухачоў. 

Прадпрымальнік Іван Шыла адгукнуўся ў Фэйсбуку на супярэчлівую рэакцыю ў сацыяльных сетках на новую песню Макса Каржа так:

Каментары

Цяпер чытаюць

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання6

Сабаленка выйграла турнір у Маямі і зарабіла 1,2 мільёна даляраў10

Што за Італа-албанская каталіцкая царква, да якой належыць новы нунцый? І як гэта можа паспрыяць аднаўленню ўніяцтва ў Беларусі13

«Людзі глядзелі на мяне з нямым жахам». Беларускі айцішнік лячыўся ў Польшчы п'яўкамі, а потым у яго пачаўся крывацёк13

Чаму падлеткі-дзяўчаты часцей пакутуюць на дэпрэсію: вучоныя знайшлі магчымае тлумачэнне ў мозгу1

Станіслава Гліннік расказала пра версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай і грошы Каардынацыйнай рады26

Вэнс прапанаваў Трампу звольніць Уолца за скандал з Signal, але той пакінуў яго з прынцыпу8

Грамадзянін Ізраіля, пра катаванні якога ў Беларусі нядаўна пісалі — бацька актывіста Стагурскага3

Facebook вяртае стужку з навінамі толькі ад сяброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць