Суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгібу да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь. Справу разглядала суддзя Алена Літвіна, паведамляе «Вясна».

Адзінай прычынай для такога пакарання стаў лайк у «Аднакласніках». Паводле матэрыялаў справы, у верасні 2021 года Сяргей гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа «Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыццёвыя тэрміны». Ён паставіў «клас», у выніку чаго відэа адлюстравалася ўжо на асабістай старонцы Цыгіба ў «Аднакласніках».
Мужчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Алена Літвіна палічыла віну Сяргея Цыгіба даказанай і пакарала яго рэальным пазбаўленнем волі. Варта адзначыць, што сам Цыгіб ніколі не браў удзелу ў акцыях пратэсту, па палітычных адміністрацыйных справах не затрымліваўся.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары