Свет44

Меркель: Поўнамаштабнае расійскае ўварванне не стала сюрпрызам

Экс-канцлер Нямеччыны Ангела Меркель дала вялікае інтэрв'ю часопісу Spiegel, апублікаванае ў чацвер. Год таму Меркель пакінула пасаду канцлера ў момант, калі папярэджанні аб хуткім расійскім уварванні ва Украіну гучалі ўжо публічна.

«Я б жадала больш мірнага часу пасля свайго сыходу, таму што мне давялося шмат займацца Украінай», — сказала Меркель у інтэрв'ю Аляксандру Асангу, які гутарыў з ёй і ў папярэднім яе інтэрв'ю пасля адстаўкі (іх было ўсяго два).

«Але гэта не стала сюрпрызам. Мінскае пагадненне размылася. Улетку 2021 года, пасля таго як прэзідэнты Байдэн і Пуцін сустрэліся, я хацела стварыць незалежны еўрапейскі фармат абмеркаванняў з Пуціным, зноў з Эмануэлем Макронам у Радзе ЕС. Але хтосьці стаў пярэчыць, а ў мяне ўжо не было сіл настойваць на сваім, бо ўсе ведалі, што восенню я сыйду», —распавяла яна.

Са слоў Меркель, падчас яе апошняга візіту ў Маскву ў жніўні таго года стаўленне да яе было такое ж: «у сэнсе сілавой палітыкі ты скончылася. Для Пуціна толькі сіла мае значэнне».

Стаўленне да Меркель у нямецкім грамадстве рэзка змянілася пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, калі немцы ўсвядомілі ступень залежнасці эканомікі краіны ад паставак расійскай сыравіны і перш за ўсё газу. Олаф Шольц, які пазіцыянаваў сябе на выбарах як палітык, максімальна падобны да Меркель, з лютага абвясціў пра кардынальную змену курсу. Многія таксама папракаюць Меркель за тое, што яна пярэчыла ўступленню Грузіі і Украіны ў НАТА; на думку крытыкаў, калі б гэтыя краіны цяпер былі членамі альянсу, Пуцін не асмеліўся б напасці на Украіну.

Аўтар інтэрв'ю адзначае, што Меркель не выказала ніякага раскаяння або шкадавання.

Яна не шкадуе, што пайшла. «Хтосьці новы павінен быў гэтым заняцца. З пункту гледжання ўнутранай палітыкі пытанне пераспела. І ў сэнсе знешняй палітыкі, у канчатковым выніку я ні на міліметр не прасунулася […]. Не толькі што тычыцца Украіны. Прыднястроўе і Малдова, Грузія і Абхазія, Сірыя і Лівія. Прыйшоў час для новага падыходу», — сказала Меркель.

Каментары4

  • 123
    25.11.2022
    курва
  • Федзя
    25.11.2022
    Ну да, а пока Вова тянул с войной, ты Анхелика делала бизнес из юшл с ним ! Ну и расскажи теперь, сколько ты заработала на крови украинцев и рабстве беларусов? Вам ,с хером Герхардом, спиться нормально?
  • Грышка
    25.11.2022
    Чэмберлен супакоіў Гітлера. Меркель супакоіла Пуціна. Вынікі тады й цяпер: вайна й генацыд.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай12

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай12

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць