Усяго патроху7777

Саша Зверава: Я не беларуска і беларускай мовы не ведаю

Блогерка Саша Зверава ў сторыс інстаграма адказала на пытанне, якое ёй цяпер часта задаюць: чаму яна ніколі не піша па-беларуску.

Блогерка патлумачыла, што не ведае беларускай мовы. Разумець разумее, але каб навучыцца пісаць і гаварыць — то не знайшла матывацыі.

Вучылася ж яна па-руску, і ўсе сябры ды сваякі таксама рускамоўныя. Беларускую мову чула толькі 2-4 гадзіны на тыдзень на адпаведных школьных уроках. 

Але гэта само па сабе не было б перашкодай, бо «цяпер многія беларусы пачалі вучыць беларускую мову: для іх гэта пытанне самаідэнтыфікацыі».

Зверава піша, што сябе як беларуску зусім не ідэнтыфікуе.

«Беларусь — гэта краіна, у якой я нарадзілася. Мінск — горад, які я люблю. Мне неабыякавы лёс Беларусі і людзей, якія змагаліся за яе свабоду і цяпер церпяць ад наступстваў. Я люблю беларусаў, але не лічу беларускай сябе. Магчыма, рэч у маіх каранях», — напісала блогерка.

Калі Саша была маленькай, то яе бабуля вырашыла зрабіць дзядулю сюрпрыз і прымусіла ўнучку вывучыць доўгі верш па-ўкраінску. У выніку ўкраінская мова стала для дзяўчынкі другой па ліку, з якой яна пазнаёмілася. І хоць ведае яна яе сёння яшчэ горш, чым беларускую, аднак жа любіць, як і Мінск ды беларусаў, усёй душой.

«Ведаю, што цяпер многія хваравіта рэагуюць на словы, але хочацца нагадаць, што гэта людзі забіваюць іншых людзей, не літары», — завяршае Саша Зверава.

Чытайце таксама:

Саша Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам

Каментары77

  • Яська
    11.02.2023
    Я б болей пераймаўся, калі б яна прызнала сябе беларускай, а беларускую мову роднай. [выд]
  • Дед
    11.02.2023
    Кто это вообще, мало ли кто где чего сказал, вообще наплевать мягко говоря...
  • No
    11.02.2023
    Я б не стаў яе ў гэтым вінаваціць Адказ крыецца ў нашай адукацыі і свядомым русіфікаванні насельніцтва. Улада свядома і наўмысна русіфікуе насельніцтва, што б яны не былі беларусамі. А насельніцтва ніяк не супрацівіцца русіфікаванню. А калі няма супраціву, то вось такі жудасны вынік.

    Вучылася ж яна па-руску, і ўсе сябры ды сваякі таксама рускамоўныя. Беларускую мову чула толькі 2-4 гадзіны на тыдзень на адпаведных школьных уроках.
    ---------------
    вось па гэтаму адказу мы маем усё гэта.
    Што вы хаціце калі беларусам непатрэбна беларуская мова і яе наумыстна забіваюць. Насельніцтва маўкліва з гэтым пагаджаецца

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць