Вайна44

Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times

На пачатку года Кітай адмовіў ПВК «Вагнер» у пастаўках зброі для вайны ва Украіне, піша Financial Times са спасылкай на злітыя ў інтэрнэт дакументы Пентагона. А вось звароты ў Беларусь і Сірыю былі нібыта больш паспяховыя.

Фота: AP

Выданне мяркуе, што непасрэдны запыт ПВК «Вагнер» да Кітая сведчыць пра тое, што ў кіраўніка групоўкі Яўгена Прыгожына была ўпэўненасць у гатоўнасці Пекіна дапамагаць Расіі зброяй. Аднак, паводле справаздачы, па стане на пачатак студзеня Кітай не перадаваў вагнераўцам ніякай зброі і ў цэлым не абмяркоўваў з гэтай вайсковай групоўкай такія пытанні.

У той жа справаздачы, на якую спасылаецца Financial Times, гаворыцца пра больш паспяховыя запыты зброі ў Сірыі і Беларусі.

У прыватнасці, сцвярджаецца, што да пачатку студзеня Беларусь ужо паставіла палову ад раней абяцаных аб'ёмаў непазначаных відаў зброі і нават прапанавала «вагнераўцам» пастаўку яшчэ 300 тысяч стрэлаў для гранатамёта ВОГ-17.

Па Сірыі ж вядомыя маштабы паставак зусім неістотныя — шэсць гранатамётаў СПГ— 9 і 180 гранат, якія былі адпраўленыя ў нявызначаны час.

Акрамя таго, дакумент сцвярджае, што структуры Прыгожына спрабавалі закупіць зброю ў Турцыі. У прыватнасці, іх цікавілі беспілотнікі, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, контрбатарэйныя сістэмы і гаўбічная артылерыя. Вядома, што як мінімум па гаўбіцах, контрбатарэйных сістэмах і сродках барацьбы з дронамі «вагнераўцы» атрымалі адмову.

У іншай справаздачы гаворыцца, што прэзідэнт афрыканскай краіны Малі нібыта пацвердзіў, што яго краіна можа купляць у Турцыі зброю для падраздзяленняў «Вагнера», якія там дзейнічаюць.

У лютым Яўген Прыгожын вынес на публіку праблему вострага недахопу снарадаў у расійскім войску. Ён скардзіўся на тое, што Мінабароны РФ выдае «вагнераўцам» занадта мала боепрыпасаў, аднак там адказалі, што наймітам даюць столькі, колькі і ўсім астатнім.

Каментары4

  • Паляшук
    20.04.2023
    Прыўкрасны прыклад "адмоўнай эвалюцыі"! За 30 год пройдзены шлях ад "прэзідзента із народа" да спонсара галаварэзаў. Ябацькі, ганарыцеся.
  • стоп лукашызм
    20.04.2023
    вагнер жа прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй, адпаведна, той хто дапамагае тэрарыстам, па міжнародным законам таксама прызнаецца тэрарыстам і падлягае аналагічнаму знішчэнню. Так што можна толькі павіншаваць лукашыстаў з гэтай нагоды!
  • крокус
    20.04.2023
    Наша Ніва, беларусы далі, або ў здрадніка Лу забралі?

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

Санкцыі ЕС супраць Расіі ўдалося працягнуць усяго на тыдзень. Адзінства разбілася аб двух расійскіх алігархаў2

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме3

18‑гадовага мінчука, які быў знік, знайшлі жывога2

YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру16

Зяленскі выказаўся за энергетычнае перамір'е з Расіяй, але сумняецца, што яна будзе яго выконваць2

Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць