Грамадства99

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Відэа з ёй з'явілася ў каналах ГУБАЗіК.

Дзіна Зялёнка. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзіне Зялёнцы 23 гады. Яна з Мінска, летась скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт і стала дыпламаванай перакладчыцай з ангельскай і арабскай моў.

Ва ўніверсітэце дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па перакладзе тэкстаў, а ў яе рэзюмэ пазначана, што яна перакладала тэксты для структур Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У відэа сілавікоў сцвярджаецца, што яна «праверыла» сябе ў фэйкавым боце BYPOL і неўзабаве да яе прыйшлі. Але не факт, што гэта праўда. На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў, бачна, што некалі яе тэлеграм-акаўнт называўся яе ўласным імем.

Такім чынам, яна магла актываваць і сапраўдны бот Байпола або не актываваць яго ўвогуле, а прыйшлі да яе з-за неабароненасці яе акаўнта.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • ку
    28.04.2023
    "На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў" - и где хоть одна ссылка чтобы проверить свой аккаунт?
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/315579
  • Відавочна
    29.04.2023
    ку, не трэба нават правяраць. Калі ваш акаўнт хоць некалі называўся вашым імем або нікнэймам, то ён 100% можа быць здэанонены.
  • 100%
    29.04.2023
    Насамрэч адукаванаму чалавеку з "гэтай беларуси" хутчэй трэба уцякаць!!!! Хай тупыя карники сами "перакладаюць тэксты"!;)))))

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць