Гісторыя22

«Невядомыя беларускія тэксты з атачэння Каліноўскага 1863 года». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

2 чэрвеня, у пятніцу, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Алесь Смалянчук будзе прэзентаваць выпуск рэдагаванага ім альманаха Homo Historicus за 2023 год, а асабліва спыніцца на невядомых беларускіх тэкстах з атачэння Каліноўскага 1863 года.

Рэч у тым, што сёлетні штогоднік акурат распачынаецца артыкулам пра раней невядомыя беларускамоўныя тэксты, якія ствараліся ў атачэнні Кастуся Каліноўскага.

Дакументы г. зв. Бернардзінскай калекцыі дазваляюць паглыбіцца ў праблему «Каліноўскі і беларуская нацыянальная ідэя» і адкрываюць новыя старонкі ў гісторыі паўстання 1863 года.

Насамрэч яно было вайной, цэнтральным элементам якой стала паняцце свабоды.

І даследчыкам варта яшчэ раз задумацца над пытаннем, за якую свабоду змагаліся паўстанцы? Сацыяльнае ці нацыянальнае было яе сэнсам?

Іншы бок гэтай праблемы — тая несвабода, якую прынесла на штыках Расійская Імперыя. Якія сляды яна пакінула ў нашай гісторыі?

І, канешне, заўсёднае «праклятае пытанне» пра кошт спробы вырвацца з-за кратаў знявольвання.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 2 чэрвеня, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.

Глядзіце таксама:

«Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

«Ці былі ў беларусаў легенды пра нябесных жыхароў?» Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

Каментары2

  • mikola
    31.05.2023
    A blizei mesca sustreczy ne znaisli ? Damovilisja b adrazu sustrecca u Ameryke ! Udaczy !
  • Прафесар Прэабражэнскі
    01.06.2023
    Шкадую, што сустрэча ня ў Беларусі. Я выехаць не магу.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць