Эканоміка11

«Прычына продажу — узрост уласнікаў». Самыя дарагія бізнэсы, якія прадаюць у Беларусі

Паглядзелі, які бізнэс прапануюць набыць за 2 мільёны даляраў і больш.

Фота: Realt.by

Конны клуб у Ратамцы

Самы дарагі з выстаўленых на продаж бізнэсаў у Беларусі — гэта конны клуб Believe у Ратамцы. Просяць за яго 3,8 мільёна даляраў. Прадавец адзначае, што комплекс з'яўляецца адзіным у сваім родзе на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Комплекс аб'ядноўвае ў сабе адразу некалькі напрамкаў, гасцінічна-рэстаранны бізнэс, офісныя памяшканні, канферэнц-залы і конны клуб.

«За непрацяглы перыяд функцыянавання комплексу сфармавана выдатная рэпутацыя і вялікая кліенцкая база. Наладжана доўгачасовае супрацоўніцтва з шэрагам пастаянных арандатараў. Ёсць падрабязная прэзентацыя. Кошт і дэталі продажу абмяркоўваюцца», — гаворыцца ў апісанні.

Скрыншот з сайта realt.by

Выглядае, што прадавец разлічвае не толькі на пакупнікоў з Беларусі, бо адзначае, што пры неабходнасці для патэнцыйнага пакупніка можа быць арганізавана сустрэча і трансфер з аэрапорта. 

Завод у Мінску

Па цане каля 2,5 мільёна даляраў прадаюць завод па вытворчасці манометраў і тэрмометраў. Завод быў заснаваны яшчэ ў 1993 годзе. Знаходзіцца прадпрыемства ў сталіцы.

Скрыншот з сайта kufar.by

Асноўны напрамак дзейнасці: вытворчасць прыбораў для вымярэння ціску і тэмпературы. У апісанні пазначана, што каля 15% прадукцыі прадаецца на ўнутраным рынку, а 85% ідзе на экспарт. Асноўныя краіны экспарту: Расія, Узбекістан і Казахстан. Бягучая загрузка вытворчасці складае больш за 80%. На заводзе працуе 115 чалавек.

У апісанні бізнэсу пазначана, што чысты месячны прыбытак складае 70 тысяч даляраў. То-бок, калі завод працягне працаваць на тым жа ўзроўні, то ўкладанні ў 2,5 мільёна мусяць адбіцца праз тры гады.

Прычынай продажу бізнэсу з 30-гадовай гісторыяй называюць узрост уласнікаў.

Аўтамыйка, СТА і не толькі на МКАД

Яшчэ адзін выстаўлены на продаж бізнэс за 2,5 мільёна даляраў — комплекс будынкаў на вонкавым баку МКАД па вул. Мантажнікаў. Абʼект 2017 года пабудовы называюць найбуйнейшым аўтамыйным комплексам Мінска.

Скрыншот з сайта realt.by

Апроч мыйкі тут месціцца СТА і адміністрацыйна-бытавы комплекс. Агульная плошча пабудоў — 917 м².

Агракомлекс у Кобрыне

Крыху танней за 2,3 мільёна даляраў у Кобрыне прадаецца прадаецца агракомплекс з мікракланальнай лабараторыяй. У кошт прадпрыемства ўключаны складскія рэшткі на $1,5 млн. 

Прадавец пазначае, што калі арыентавацца на вынікі 2022 года, то ўкладзеныя інвестыцыі мусяць акупіцца праз два гады працы. 

Скрыншот з сайта kufar.by

Прадпрыемства было заснавана ў 2017 годзе, яно займаецца вытворчасцю саджанцаў ягадных культур і дэкаратыўных раслін метадам мікракланальнага размнажэння на базе ўласнай лабараторыі. Апроч гэтага, прадпрыемства мае гадавальнік з цяплічным комплексам і пляцоўкай для дагадоўвання.

«Пры продажы прадугледжаны адаптацыйны перыяд для новага ўласніка, з абавязковай перадачай тэхналогіі, кантрактаў і маркетынгавага плана развіцця», — пазначана ў апісанні.

Медцэнтр у Драздах

За 2 мільёны 190 тысяч даляраў прадаецца медыцынскі цэнтр пластычнай хірургіі і касметалогіі. Агульная плошча трохпавярховага будынку — 1638 м². Палова плошчаў здаецца ў арэнду пад бізнэс профільных напрамкаў.

Скрыншот з сайта realt.by

У будынку ёсць канферэнц-зала на 70 чалавек з магчымасцю рабіць відэатрансляцыі з аперацыйных.

Разам з будынкам, абсталяваннем і дамовамі арэнды, новаму ўласніку перадаецца: патэнт, брэнд, 5 бестэрміновых ліцэнзій, сертыфікат на цырульныя і бытавыя паслугі для салонаў прыгажосці.

Мыйка і СТА для грузавікоў у Гатаве

Яшчэ адзін бізнэс, які ацэнены ў суму звыш 2 мільёны даляраў, звязаны з аўтамабільным бізнэсам. За 2 мільёны 139 тысяч даляраў прадаюць СТА для грузавых аўто з мыйкай. Усё гэта месціцца ў Гатаве.

Скрыншот з сайта realt.by

Прадавец апісвае аб'ект, як гатовы бізнэс, які складаецца з мыйкі грузавога і легкавога транспарту, офісных памяшканняў, абсталяваны комплексам для рамонту грузавікоў і паўпрычэпаў. Комплекс 2020 года пабудовы.

Чытайце таксама: 

«Усё стабільна дрэнна». Агенцтва Moody's зноў панізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі

Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ

Як будуць складацца спісы тавараў для паралельнага імпарту

Каментары1

  • сёння
    08.06.2023
    Цяпер зразумела чаму на глобал клін такое дрэннае ўсё стала: хімія, персанал...

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць