Усяго патроху77

Дэльфіны таксама сюсюкаюць пры размове са сваімі малымі

Навукоўцы даследавалі мову дэльфінаў-афалінаў і прыйшлі да высновы, што для размовы са сваімі дзіцянятамі яны выкарыстоўваюць іншыя гукі.

dolphins дэльфіны дельфины
Дэльфіны таксама, як і людзі, сюсюкаюцца са сваімі дзецьмі. Фота: Getty Images 

Асаблівы «мацярынскі» патэрн (Motherese) прысутнічае ў розных культурах пры маўленні. Людзі звычайна мяняюць сваё маўленне пры размове з немаўлятамі такім чынам, каб прыцягнуць іх увагу, узмацніць эмацыйную прыхільнасць, дапамагчы малечы засвоіць мову.

Такое маўленне мае не толькі камунікатыўную і дыдактычную функцыі, але і дапамагае сацыялізавацца. Але доказаў існавання падобнага маўленчага шаблону сярод жывёл няшмат.

Міжнародная група навукоўцаў нядаўна апублікавала ў часопісе Proceedings of the US National Academy of Sciences (PNAS) вынікі свайго даследавання мовы дэльфінаў-афалінаў (Tursiops truncatus).

Гэты від дэльфінаў вызначаецца доўгатэрміновай сувяззю паміж маці і патомствам. Дзіцяняты афалінаў застаюцца побач з маці ад трох да шасці гадоў.

Навукоўцы даўно заўважылі, што цягам першых некалькіх месяцаў жыцця кожная афаліна выпрацоўвае сваю ўнікальную мелодыю (характэрны свіст), падобны да імя. Дэльфіны выкрыкваюць свае «імёны» ў вадзе, хутчэй за ўсё, для таго, каб сачыць адзін за адным.

Лічыцца, што «слоўнікавы запас» дэльфінаў налічвае да 14 тысяч гукавых сігналаў.

Для свайго даследавання вучоныя абралі дзікую папуляцыю дэльфінаў у заліве Сарасота на заходнім узбярэжжы амерыканскага штата Фларыда.

Даследчыкі прааналізавалі характэрныя свісткі 19 самак дэльфінаў у сітуацыях, калі яны знаходзіліся са сваімі дзіцянятамі, так і без іх. Аудыязапісы былі атрыманыя падчас ацэнкі стану здароўя гэтых жывёл па схеме «злавіў — адпусці», што праводзілася з 1984 па 2018 год.

Аналіз паказаў, што самкі ўтваралі характэрны свіст са значна больш высокімі максімальнымі частотамі і больш шырокім частотным дыяпазонам, калі яны знаходзіліся са сваім патомствам.

Навукоўцы адзначаюць, што такія адрозненні ў мове афалінаў вельмі падобныя да змен у маўленні людзей. Пры размове са сваім дзіцем маці таксама выкарыстоўваюць гукі з больш высокімі частотамі і больш шырокім дыяпазонам вышыні тону.

Для пацвярджэння атрыманых вынікаў вучоныя збіраюцца правесці аналіз характэрнага свісту дэльфінаў у больш натуральных умовах, у асяроддзі, дзе дэльфіны свабодна плаваюць.

Чытайце яшчэ:

За паўстагоддзя ў свеце стала на 69% менш дзікіх жывёл

У мінскім дэльфінарыі падчас прадстаўлення дэльфін выскачыў з басейна ВІДЭА

Расліны могуць гаварыць

Каментары7

  • усе мы родам з зямлі
    03.07.2023
    Жвір, ды ладна ) 
  • Жвір
    03.07.2023
    Ва ўлоньні маці, да нараджэньня, будучае дзіця, на пэўных этапах свайго разьвіцьця, мае розныя "прылады", уласьцівыя абітальнікам акіянаў. Гэта факт. Людзі некалі былі жыхарамі водных прастораў. Мажліва, што дэльфіны нават памятаюць нас з таго часу, таму й прыязнасць да людзей маюць, як да сваякоў...
  • хамса ў та-маці
    03.07.2023
    а я не сюсюкала. называла рэчы сваімі імёнамі. і не разумела, чуючы ад іншых мам, навошта гэтае "ляля" і т.п.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць