Грамадства1313

«Ганарыўся, што ў свае гады атрымае кватэру»: амапавец, які забіў ваенкама ў Асіповічах, атрымаў 10 гадоў калоніі і ўжываецца з палітычнымі

Як стала вядома «Нашай Ніве», забойца Сяргея Плескага, ваенкама Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў, атрымаў 10 гадоў і адбывае іх у «Віцьбе». Як з палітычнымі сядзіць былы амапавец, расказаў той, хто перасякаўся з ім у калоніі.

Ілюстрацыйны здымак

38-гадовы Сяргей Плескі, вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў, загінуў у выніку бойкі ў асіповіцкім рэстаране «Пралеска» летам 2021-га. 

Плескі адпачываў у рэстаране, дзе ў яго ўзнік канфлікт з 25-гадовым супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Міліцыянт нанёс апаненту ўдар, які прывёў да смерці на месцы здарэння. Пазней высветлілася, што гэта быў супрацоўнік АМАП. 

Сварка, маўляў, здарылася праз дзяўчат. 

Чытайце таксама: Пасля бойкі з міліцыянерам памёр вайсковы камісар Рэчыцы. Што вядома на гэты момант?

Як стала вядома цяпер, затрыманы тады амапавец атрымаў 10 гадоў калоніі па арт. 147 ч. 3 КК РБ. Свой тэрмін ён адбывае ў «Віцьбе» — у Віцебскай калоніі. 

Вось што пра яго расказалі тыя, хто з ім перасякаўся. 

«Малады зусім хлопец, няма дакладна 30. Служыў у мінскім АМАПе, а сам родам з Асіповіч, дзе і адбыўся інцыдэнт. 

Гэта невысокі чалавек, каранасты. Але пасля СІЗА ён быў вельмі асцярожны, ні з кім не канфліктаваў, я так зразумеў, што ў СІЗА з яго збілі ўвесь гонар гэты амапаўскі, што «мне ўсё дазволена». Спусцілі на зямлю. Пра палітычныя падзеі казаў, маўляў, у 2020-м не працаваў у АМАП, а служыў у нейкім спецназе не ў сталіцы і ўдзелу ў разгонах не прымаў. Але асцярожна ўсё ж калег спрабаваў апраўдваць, але глыбока ў палітычныя размовы не лез. На работы выходзіць з палітычнымі, працуе, нармальна», — расказаў нам суразмоўца. 

«Асаблівых інтарэсаў па жыцці ў яго не было, як я зразумеў. Ён толькі вось вельмі ганарыўся, што ў свае гады ён «зарабіў сабе на кватэру». Калі з ім здарылася тое, што здарылася, ён акурат афармляў ільготную кватэру, свежую, у Мінску. Ужо дакументы былі ўсе падпісаныя, вырашана ўсё, чакаў толькі пераезду. Ну і мы смяяліся з яго», — дадаў наш суразмоўца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Mafkees
    04.07.2023
    Задвухсотил военкома- это он конечно не плохой stunt провернул.
  • mikola
    04.07.2023
    Ion prosta var*jat ! Ni za sto zabiu czalaveka ! Mala dali ! Za palityku 15-25 daiuc a jamu za zaboistva-10 ? Ne narmalna !
  • Так трымаць
    04.07.2023
    10 гадоў за забойства,
    11 гадоў Калеснікавай за адмову выезду з сваёй краіны.

    Але амоныш малайчына ўсё ж, адным ударам двух зайцоў забіў: лукашысцкага ваенкама задвухсоціў і здаровых людзей ад сябе на 10 гадоў абараніў.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба32

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба32

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць