Усяго патроху

Столікі з эпаксіднай смалы і мёд з Кыргызстана: што спрабавалі прадаць у Instagram Іосіфа Прыгожына пасля навіны пра смерць кіраўніка «Вагнера»

Пасля навіны пра тое, што разбіўся самалёт, на борце якога ляцеў кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, карыстальнікі Instagram ізноў атакавалі акаўнт прадзюсара Іосіфа Прыгожына. Нехта практыкаваўся ў чорным гумары, а нехта, выкарыстоўваючы сітуацыю, пачаў рэкламаваць свае тавары і паслугі. Паглядзелі, што ж спрабавалі прадаць у каментарах.

Прадзюсар Іосіф Прыгожын. Фота: яго інстаграм

Свае паслугі стаў прапаноўваць псіхолаг, а таксама студыя ёгі, дзе вучаць спраўляцца са стрэсам. Не прапусціла магчымасці парэкламаваць сябе і таролаг: «Лёс Прыгожына вы ведаеце, калі жадаеце даведацца пра свой, заказвайце расклад». Таксама з’явілася рэклама чалавека, якога ці то жартам, ці то ўсур'ёз называюць «геніем узрыўнога PR».

Скрын каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Шмат каментароў з розных акаўнтаў пакінулі, рэкламуючы камп'ютарную гульню: «Сёння быў збіты самалёт Прыгожына. А ці ведаеце, дзе яшчэ можна збіваць самалёты? Вядома ж, у War Thunder. War Thunder — гэта камп’ютарная шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі сімулятара, прысвечаная баявой авіяцыі, бранятэхніцы і флоту даваеннага перыяду».

Часам піярылі (хутчэй, жартам) зусім не звязаныя з такой сітуацыяй рэчы, напрыклад, гараж, агарод (дзве соткі), дапамогу ў афармленні іпатэкі ў Арэнбургу, кветкавы горны мёд з Кыргызстана і нават столікі з дрэва і эпаксіднай смалы. Столікі, дарэчы, людзей зацікавілі. «Ну яны хоць не падаюць?» — запыталі ў майстра. «Дзе вы бачылі столікі, якія не падаюць?» — абурыўся ён.

Скрыны некаторых каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Бясплатны піяр атрымаў сэрвіс пошуку авіябілетаў «Авіясэйлс»: шмат хто жартаваў з таго, дзе ж Прыгожын набыў квіткі на свой апошні самалёт, і тэгаў афіцыйны акаўнт кампаніі. Згадалі таксама расійскі лаўкост «Победа».

Мінулы раз такая актыўнасць у Instagram-акаўнце Іосіфа Прыгожына была два месяцы таму падчас мяцяжу яго цёзкі паводле прозвішча — муж спявачкі Валерыі нават абяцаў узяць прозвішча жонкі, каб пазбавіцца славы цёзкі. Тады пад пастом прадзюсара з’явілася больш за 25 тысяч каментароў.

Трэба адзначыць, што прадзюсар даволі прафесійна карыстаецца такімі ўсплёскамі цікавасці да сваёй персоны. Напрыклад, на наступны дзень пасля няўдалага «паходу на Маскву» ПВК «Вагнер» прадзюсар апублікаваў новы кліп сваёй жонкі. Тады ў Прыгожына нават прасілі стварыць інтэнсіў-курс аб прагрэвах у Instagram — і запрасіць адным з лектараў Лукашэнку, які распавёў бы пра эфектыўную камунікацыю. Цяпер Іосіф павесіў у сторыз спасылку на трыб'ют Валерыі.

Дарэчы, сам пост, пад якім сталі з’яўляцца каментары, — гэта відэа, у якім Прыгожын і Валерыя рэкламуюць ювелірны дом Chamovskikh. Складана сказаць, ці жадаў брэнд быць згаданым у такім кантэксце, але ж дакладна адно: праглядаў ён атрымаў значна больш, чым планавалася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк7

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі72

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны9

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану44

У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце19

Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк7

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць