Вайна1010

ЗША афіцыйна абвясцілі аб наданні Украіне снарадаў са збедненым уранам

Урад ЗША паведаміў аб наданні Украіне чарговага пакета вайсковай дапамогі, у прыватнасці, боепрыпасаў са збедненым уранам, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на прэс-службу Пентагона.

Расійскія танкі, для змагання з якімі прызначаныя снарады са збедненым уранам. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Па звестках ведамства, пакет, кошт якога ацэньваецца ў 175 мільёнаў даляраў, будзе ўтрымліваць:

  • 120-мм танкавыя снарады са збедненым уранам для танкаў Abrams;

  • абсталяванне для сістэм супрацьпаветранай абароны;

  • дадатковыя боепрыпасы для ракетных сістэм HIMARS;

  • 155-мм і 105-мм артылерыйскія боепрыпасы;

  • 81-мм мінамётныя сістэмы і боепрыпасы;

  • цяжкія супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты TOW, а таксама супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4;

  • больш за 3 мільёны патронаў для стралковай зброі;

  • тактычныя авіяцыйныя сістэмы, а таксама сістэмы абароненай сувязі і дапаможнае абсталяванне;

  • боепрыпасы для разбурэння перашкод, запчасткі і іншае палявое абсталяванне.

Гэта ўжо 46-ы пакет дапамогі, якую адміністрацыя Джо Байдэна надасць Украіне з запасаў Міністэрства абароны, пачынаючы са жніўня 2021 года.

Каментары10

  • mikola
    06.09.2023
    Ahreneli ! Adrazu b *Atamnu Bombu * dali !
  • Ёсік
    06.09.2023
    А навошта гэта казаць голасна? Паставілі і хай украінцы зьнішчаюць аматараў рускага сьвету.
  • Радыкал
    06.09.2023
    Файна

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць