Культура1111

Купалаўскі тэатр у Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра

У рэпертуары тэатра, а дакладней таго, што засталося ад яго пасля падзей 2020 года, толькі тры спектаклі па творах беларускіх класікаў.

Сцэна са спектакля «А зоры тут ціхія». Фота з фэйсбука тэатра

Да навагодніх святаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падрыхтаваў прэм’еру — «А зоры тут ціхія» паводле твора Барыса Васільева ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава, піша Reform.by.

«Без мінулага — няма будучыні. Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», — падаецца новы спектакль на сайце ўстановы.

«Старэйшаму пакаленню знаёмыя імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне. Спектакль-разважанне. Спектакль-рэквіем. Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!», — адзначаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

Расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў з’яўляецца галоўным рэжысёрам Матыгінскага тэатра. У яго даробку — адзнакі на Міжнародным фестывалі камерных спектакляў паводле твораў Ф.М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе, форумах «Тэатральная вясна», «Залаты віцязь». Гэта першая пастаноўка Акімава на сцэне Купалаўскага тэатра.

Спецыяльна да прэм’ернага паказу «А зоры тут ціхія» Купалаўскі тэатр сумесна з Беларускім саюзам жанчын і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтавалі экспазіцыю на тэму «Жаночы твар Перамогі». Яна прысвечана «гераічным жанчынам Беларусі і іх заслугам на полі бою, у партызанскіх брыгадах і ў тыле», — падкрэсліваецца ў сацсетках установы.

Сімптаматычна, што ў рэпертуары Нацыянальнага тэатра з пятнаццаці пастановак толькі тры — па творах беларускіх класікаў: «Вечар» і «Чорная панна Нясвіжа» паводле драматургіі Аляксея Дударава, і «Паўлінка» паводле п’есы Янкі Купалы.

За апошнія месяцы на сцэне найстарэйшага тэатра ў Беларусі адбыліся прэм’еры: «Казкі аб мёртвай царэўне» паводле казак Аляксандра Пушкіна (пастаноўка Паўла Марыніча), у снежні — спекталь-настальгія «Двор майго дзяцінства» па дзённікавых запісах рэжысёра-пастаноўшчыка Данііла Філіповіча.

@nashaniva У Мінску прыбралі галаграму Янкі Купалы #беларусь #беларускіцікток #нашаніва #беларусы #новостибеларуси #беларусьновости #янкакупала #купала #минск #минсксейчас ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Каментары11

  • Янка
    29.12.2023
    Купала б плюнуў у вочы гэтай. Вайна-не беларусаў жыццё.
  • ааа
    29.12.2023
    СМ, можете сами проверить как продаются билеты на сайтах по продажам. 



     
  • Сымон
    29.12.2023
    Такая ж казка, што i пра 28 панфiлаўцаў, якой савецкіх школьнікаў настаўнікі пічкалі ва ўсё месцы. А мемарыял каля вёскі Дубасекава ў гонар славутага фэйка савецкай прапаганды застаецца і дагэтуль.
    А што тычыцца на конт памяці - дык у беларусаў з гэтым няма праблем. У нас ёсць Васіль Быкаў, і галоўны наратыў ягоных твораў пра вайну і перадваенны час - гэта менавіта чалавечая трагедыя, а ня можам паўтарыць альбо ўсе, хто супраць савецкага каланіялізму і таталітарызму, альбо сучаснай мафіёзнай дыктатуры - нацысты. І дакладна гэта не знішчэнне могілак ваяроў АК, якія таксама змагаліся супраць нацыстаў.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!4646

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Апошнія беларускія галасы. У Латгаліі поўнасцю вымерла беларуская мова16

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

Трамп пра мірную угоду: Многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе1

Кароль Карл III распавёў аб поспехах свайго лячэння ад раку3

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дэна Дрыскала, які толькі нядаўна стаў займацца Украінай ад ЗША, ужо адхілілі ад перамоўнага працэсу10

На «Белвесце» разрэзалі боты, каб паказаць перавагу беларускага абутку10

У Іране зноў арыштавалі мясцовую нобелеўскую лаўрэатку

Трампу ўдалося спыніць яшчэ адну вайну. Праўда, ён ужо аднойчы быў яе спыняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні46

ГрамадстваАбнаўляецца!46

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць