Свет1414

Стывен Хокінг браў удзел у сэксуальных оргіях? Што за «спісы Эпштэйна» і хто ў іх трапіў

Суд ЗША пачаў рассакрэчваць дакументы з імёнамі людзей, што нейкім чынам звязаныя з амерыканскім фінансістам Джэфры Эпштэйнам, якога абвінавачвалі ў гандлі сэксуальнымі паслугамі і сувязях з няпоўнагадовымі.

Donald Trump with his future wife Melanie, Jeffrey Epstein and his girlfriend Ghislaine Maxwell, Дональд Трамп с будущей женой Мелани, Джеффри Эпштейн и его девушка Гислен Максвелл, Дональд Трамп з будучай жонкай Мелані, Джэфры Эпштайн і яго сяброўка Гіслейн Максвел,
Дональд Трамп з будучай жонкай Мелані, Джэфры Эпштэйн і яго сяброўка Гіслейн Максвел, якую ў 2022 годзе прысудзілі да 20 гадоў турмы. Люты 2000 года. Палм-Біч, Фларыда. Фота: Davidoff Studios/Getty Images

Як піша The New York Times, 3 студзеня былі апублікаваны 45 дакументаў, якія з'яўляюцца часткай пазову супраць амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна (Jeffrey Epstein).

Дакументы былі адрэдагаваныя, каб схаваць імёны больш за 100 ахвяр, партнёраў ці сяброў фінансіста, які на працягу дзесяцігоддзяў у сваіх маёнтках у Нью-Ёрку, Фларыдзе, Санта-Фэ і на Віргінскіх выспах арганізоўваў інтымныя сустрэчы з дзяўчатамі.

Сам Эпштэйн, які да суду быў узяты пад варту па абвінавачванні ў гандлі людзьмі, быў знойдзены мёртвым у жніўні 2019 года ў турэмнай камеры. Ягоная смерць была прызнаная самагубствам.

Значная частка імёнаў у апублікаваных дакументах ужо была вядомая. Сярод іх — экс-прэзідэнты ЗША Біл Клінтан і Дональд Трамп, брат караля Карла III прынц Эндру, былы губернатар штата Нью-Мексіка Біл Рычардсан, мадэльер Жан-Люк Брунэль, заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс. З раней невядомых імёнаў называюць ілюзіяніста Дэвіда Каперфільда, «караля поп-музыкі» Майкла Джэксана і астрафізіка Стывена Хокінга.

Як піша выданне, сярод апублікаваных дакументаў знаходзяцца паказанні Ёханы Сьёберг, якая была побач з Эпштэйнам з 2001 па 2006 год. Калі яе спыталі, ці размаўляў з ёю Эпштэйн пра Біла Клінтана (прэзідэнт ЗША ў 1993-2001 гадах), то жанчына адказала: «Аднойчы ён сказаў, што Клінтан любіць маладых, маючы на ўвазе дзяўчат».

Сьёберг таксама расказала, што аднойчы самалёт Эпштэйна, у якім яна знаходзілася разам з фінансістам, зрабіў незапланаваную пасадку ў Атлантык-Сіці (штат Нью-Джэрсі). Эпштэйн заявіў, што пазвоніць Дональду Трампу, і прапанаваў наведаць яго казіно.

Што тычыцца прынца Эндру, то, як піша выданне, ён пазбегнуў грамадзянскага разбіральніцтва ў сувязі з дзейнасцю Эпштэйна. У 2022 годзе ягоныя адвакаты здолелі дамовіцца з Вірджыніяй Джуфрэ, якая яго абвінавачвала ў сэксуальнай сувязі, калі ёй было 17 гадоў.

Як піша Independent, сярод абнародаваных дакументаў — электронны ліст, які 12 студзеня 2015 года Джэфры Эпштэйн адправіў сваёй саўдзельніцы Гіслейн Максвел.

Ён прапаноўвае Максвел даць грошы людзям, якія б маглі абвергнуць сцвярджэнне Вірджыніі Джуфрэ пра тое, што вядомы астрафізік Стывен Хокінг прымаў удзел у оргіі з непаўналетнімі на Віргінскіх выспах.

Вядома, што Хокінг наведаў прыватную выспу фінансіста ў Карыбскім басейне ў 2006 годзе за некалькі месяцаў да выстаўлення першага абвінавачвання Эпштэйну. Гэта адбылося ў рамках канферэнцыі, якая адбывалася на суседняй выспе, і якую прафінансаваў Эпштэйн.

Стывен Хокінг Стивен Хокинг Stephen Hawking
Стывен Хокінг на барбекю ў Джэфры Эпштэйна. Фота: CreepyOrg / X (Twitter)

Падчас сваёй паездкі на выспу да Эпштэйна Хокінг быў на барбекю разам з ім і здзейсніў падводную экскурсію. Застаецца незразумелым, ці сапраўды астрафізік браў удзел у оргіі, ці гэта было проста абвінавачванне Джуфрэ.

Чакаецца, што астатняя частка (каля 200 дакументаў) будзе апублікавана на працягу наступных некалькіх дзён пасля таго, як яны будуць разгледжаныя юрыстамі, што прымалі ўдзел у судовым працэсе.

Публікацыя дакументаў прывяла да шматлікіх домыслаў аб знакамітасцях. Суддзя Ларэта Прэска (Loretta Preska), якая дала дазвол на іх публікацыю, заявіла, што дакументы ў сваёй большасці датычаць перыяду з 1990-х да 2008 года, калі фінансісту было выстаўлена першае абвінавачанне. Гэта ў асноўным паказанні жанчын, якія сталі ахвярамі Эпштэйна. Дакументы не ўтрымліваюць непрыстойных матэрыялаў пра іншых асобаў, акрамя самога Джэфры Эпштэйна.

Чытайце яшчэ:

У ноч перад самагубствам амерыканскі мільярдэр Джэфры Эпштэйн размаўляў з беларускай 

Абвінавачаны ў сэкс-гандлі мільярдэр з ЗША скончыў жыццё самагубствам

Брытанскі прынц Эндру выблытаўся са справы аб сэксуальным гвалце. Ён зрабіў пазоўніцы «істотнае ахвяраванне»

Каментары14

  • Ёлупень
    04.01.2024
    «Плодитесь и размножайтесь» - что не так?
  • мор
    04.01.2024
    ром, завидуете ? )
  • Gregory
    04.01.2024
    НН, а чего картинки с Билом Клинтом и Гейцем не опубликовали? стесняетесь? 

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць