Навука і тэхналогіі22

Беларус атрымаў прэмію Шрэдынгера ад Аўстрыйскай акадэміі навук

Структурны біёлаг, біяхімік Леанід Сазанаў атрымаў прэмію Эрвіна Шрэдынгера, якая штогод уручаецца Аўстрыйскай акадэміяй навук, піша «Беларусы і свет».

Леанід Сазанаў. Фота: Інстытут навукі і тэхналогій Аўстрыі

Прэмія, якая суправаджаецца грашовым прызам у 15 тысяч еўра, прысуджана ўраджэнцу Беларусі з фармулёўкай «за выдатныя дасягненні ў галіне структурнай біялогіі мембранных бялковых комплексаў». 

Тлумачыцца, што яго даследаванні паглыбляюць разуменне прычын розных захворванняў і тым самым закладваюць аснову для распрацоўкі эфектыўных прэпаратаў для барацьбы з імі. 

Указаная прэмія ўручаецца за пажыццёвыя дасягненні ў сферы матэматыкі і прыродазнаўчых навук. Яе першым атрымальнікам у 1956 годзе быў уласна сам Эрвін Шрэдынгер — адзін з заснавальнікаў квантавай механікі. 

Леанід Сазанаў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Брэсце. Вучыўся на кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ ў Мінску, потым атрымаў доктарскую ступень па біяфізіцы ў МДУ ў Маскве. 

Доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі — у Бірмінгеме, Лондане і, нарэшце, 18 гадоў у Кембрыджы. З 2015 года — прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі. 

Апублікаваў каля 70 навуковых прац. Зʼяўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Вядомы адкрыццём першай атамнай структуры комплексу I дыхальнага ланцуга. 

«Для мяне асаблівы гонар атрымаць дадзеную прэмію, бо менавіта кніга Эрвіна Шрэдынгера «Што такое жыццё?», якую я прачытаў у школе, натхніла мяне заняцца біяфізікай пазней ва ўніверсітэце», — растлумачыў лаўрэат.

Каментары2

  • камандантэ
    14.03.2024
    Круты дзядзька. Рады за яго
  • І што?
    18.03.2024
    Ну, нейкі т.зв. касмапаліт губернскага разліву. Ці мала па свету гэткіх былых? Русскій мір не мае магчымасці там будаваць - і добра. 

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць