Нафтаперапрацоўчы комплекс «ЗахСібНафтахім» у расійскім Табольску Цюменскай вобласці спыніў працу на нявызначаны тэрмін пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведамляюць тры крыніцы агенцтва Reuters у нафтахімічнай галіне.

Паводле сведчання адной з крыніц, прадпрыемства пакуль не працуе, бо спецыялісты ацэньваюць маштабы пашкоджанняў і іх наступствы. Калі комплекс зможа аднавіць працу, пакуль невядома.
На Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварнай біржы 11 жніўня таксама не было прапанавана для продажу звадкаванага газу з Тобольска. Раней у 2026 годзе адтуль рэгулярна прадавалі каля 4 тысяч тон тэхнічнай сумесі прапану і бутану за суткі.
«ЗахСібНафтахім» з'яўляецца буйным вытворцам звадкаваных вуглевадародных газаў. Паводле галіновых крыніц, прадпрыемства штогод вырабляе каля 6 мільёнаў тон такой прадукцыі. Гэта прыкладна 40% ад агульнага аб'ёму вытворчасці ў Расіі.
Каля паловы газу, які вырабляецца на прадпрыемстве, выкарыстоўваецца як сыравіна для нафтахімічнай вытворчасці на інтэграваным комплексе кампаніі «Сібур» у Табольску.
10 жніўня УСУ нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных аб'ектах у Табольску. Пасля гэтай атакі «ЗахСібНафтахім» і быў вымушаны спыніць працу.
УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску
Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы
У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ
У выніку атакі беспілотнікаў на татарскі Ніжнякамск загінулі 12 чалавек
Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў
Каментары