Грамадства3939

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію

Вольгу Карпушонак кідае па ўсім свеце, а справа стаіць на месцы.

Вольга Карпушонак. Тут і далей фота з яе фэйсбуку

Летась былая адвакатка і былая дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла Паўла Латушку ў харасменце — і загадкава знікла. У выніку яна знайшлася ў Бразіліі — апублікавала відэа са знакамітага пляжа Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Яшчэ ў чэрвені 2026 года Карпушонак выхвалялася хайкінгам у Рыа. Але нядаўна жанчына распавяла ў фэйсбуку, што змяніла лакацыю.

Аказваецца, Вольга цяпер жыве ў Грузіі.

Увесь гэты час яна працягвала скардзіцца на Латушку куды толькі магчыма. Адвакатка паведамляла пра тое, што пісала і ў іспанскую пракуратуру, і нават у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы.

Цяпер Карпушонак спрабуе дамагчыся, каб яе дапыталі ў Грузіі. Але прызнаецца, што справа зацягваецца.

Нагадаем, ніякіх доказаў харасменту Вольга прадэманстраваць не змагла (хоць спачатку і абяцала гэта зрабіць), Латушка ж назваў усе абвінавачванні паклёпам.

Вольга Карпушонак раней была адвакаткай. У 2021 годзе ў сацсетках Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў з’явіўся вялікі тэкст за яе подпісам. У ім Вольга пісала, што адвакатам не варта высоўвацца. Але неўзабаве і яе саму пазбавілі ліцэнзіі. Да пераезду ў Польшчу Вольга жыла ва Украіне.

Каментары39

  • ТП
    11.08.2026
    типичная
  • Тое, што мы заслужылі
    11.08.2026
    Рагатко, Карпушонак і Мельнікава.
  • Что?
    11.08.2026
    КГБ агентке обрезал зп, пришлось экономить и переезжать в Грузию?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць