Свет11

У Польшчы стварылі камісію па беларускім і расійскім уплыве

У Польшчы пачынае працаваць урадавая камісія па даследаванні беларускага і расійскага ўплыву. Пра гэта сёння абвясціў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі, піша Reform.news

Фота: канцылярыя прэм'ера Польшчы

«Камісія пачне працу ўжо сёння», — сказаў ён.

Туск падкрэсліў, што Камісія будзе свабодная ад палітычнага ўплыву. Яе задачай з'яўляецца даць дзяржаўным органам і грамадскай думцы ацэнку пагроз з боку Беларусі і Расіі.

«Нам вельмі важна, і як вы ўбачыце, склад камісіі гэта пацвердзіць, каб Камісія была вольная ад якіх-небудзь спакусаў і інтэнцый вузкапалітычных, партыйных, каб яна прынесла нам надзейныя веды, нам — гэта значыць дзяржаўным органам і грамадскай думцы, як выглядалі ў мінулым, як сёння выглядаюць рэальныя пагрозы з боку Расіі і Беларусі. Мы ўжо ведаем, што гэтыя дзве дзяржавы, іх спецслужбы, найбольш актыўныя ў Польшчы», — сказаў ён.

Праца камісіі ахопіць перыяд з 2004 па 2024 гады. Яе працу будзе забяспечваць Міністэрства юстыцыі. Камісію ўзначаліў генерал Яраслаў Стружык, кіраўнік ваеннай контрразведкі. У склад камісіі таже ўвайшлі розныя эксперты, дэлегаваныя дзяржорганамі. Па словах Стружыка, першы справаздачу яна павінна прадставіць на працягу 60 дзён з пачатку працы.

Каментары1

  • Вася
    05.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць