Свет55

У Швейцарыі стартуе двухдзённы саміт, прысвечаны абмеркаванню ўкраінскай «формулы міру». Ці прынясе ён мір?

Удзел у саміце возьмуць 92 краіны і восем арганізацый. Беларусь і Расія, безумоўна, не ўдзельнічаюць.

Уладзімір Зяленскі з лідарамі G7. Фота: President.gov.ua

На швейцарскім курорце Бюргеншток сёння адкрыецца арганізаваны Украінай глабальны саміт, на якім будзе абмяркоўвацца ўкраінская «формула міру». Ён працягнецца ўсе выходныя і, як спадзяюцца арганізатары, дапаможа «ініцыяваць мірны працэс, стварыць атмасферу даверу і вызначыць ідэі для наступных крокаў на шляху да такога працэсу», піша Бі-бі-сі.

Дыскусіі на саміце міру працягнуцца два дні і, як чакаецца, скончацца прыняццем выніковага камюніке, якое будзе тычыцца трох пунктаў «украінскай формулы міру»: аб харчовай бяспецы, радыяцыйнай і ядзернай бяспецы, а таксама гуманітарных пытанняў — вызвалення ўсіх палонных і дэпартаваных, у тым ліку ўкраінскіх дзяцей.

У саміце возьмуць удзел 100 дэлегацый, у тым ліку 92 краіны і восем арганізацый. Расію на саміт не запрашалі, але, як заявіў швейцарскі ўрад, «саміт прапануе магчымасць упершыню абмеркаваць на самым высокім узроўні, як і калі Расія можа быць уключаная ў гэты працэс». Не запрашалі і Беларусь

Ад удзелу ў саміце таксама адмовіліся Кітай, Бразілія і Саудаўская Аравія, некалькі краін СНД. 

Напярэдадні саміту расійскі прэзідэнт Пуцін высунуў свае ўмовы спынення вайны ва Украіне: вывад украінскіх войскаў з тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама адмова Кіева ад уступлення ў НАТА.

Кіеў назваў умовы Пуціна нерэалістычным ультыматумам, якому нельга давяраць. Па словах Зяленскага, Пуцін не спыніць ваенны наступ, нават калі яго патрабаванні аб спыненні агню будуць выкананыя.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг ахарактарызаваў прапановы Пуціна прапановай «большай агрэсіі, большай акупацыі», падкрэсліўшы, што «гэта не Украіна павінна выводзіць войскі з украінскай тэрыторыі, гэта Расія павінна вывесці свае войскі з акупаванай украінскай зямлі».

Каментары5

  • Acab
    15.06.2024
    На швайцарскім курорце...
  • Мн
    15.06.2024
    Acab, ідзі ўжо адпачні трололо латэнтнае
  • *
    15.06.2024
    Нейкае недарэчнае пытаньнею Здаецца Пуцін учора ўсе даволі шчыра сказаў

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць