Нагадаем, што ўчора стала вядома пра самагубства пасла ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.

Прозвішчы яшчэ не называюцца, аднак тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў пра новыя пасады. Так, страціць пасаду міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.
Таксама будуць прызначаныя кіраўнік і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі, віцэ-прэм'ер па АПК, міністр сельскай гаспадаркі, міністр прамысловасці, памочнік Лукашэнкі па Мінску, пасол у Расіі.
Сяргей Алейнік займаў пасаду міністра замежных спраў з 13 снежня 2022 года пасля смерці 26 лістапада 2022 года Уладзіміра Макея.
***
Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу.
На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.
У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком консульства Беларусі ў Гаазе.
У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам пасольства Беларусі ў Нідэрландах.
У 1999‒2002 гадах — начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.
З 2002 года быў пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
У 2009-2013 — намеснік міністра замежных спраў.
У 2013-2020 — пасол у Вялікабрытаніі і Ірландыі.
У 2020-2022 — намеснік міністра замежных спраў.
У 2022 — першы намеснік міністра замежных спраў.
У 2022-2024 — міністр замежных спраў.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары
1.Не апраўдаў спадзяванняў узурпатара на прарыў міжнароднай ізаляцыі рэжыма. Гэта толькі Слюнькін заяўляе пра паступовыя поспехі лукашэнкаўскай дыпламатыі.
2.Адстаўка Алейніка неяк звязаная з самазабойствам былога амбасадара ў Нямеччыні Сыдарэнкі.