Актуальная і што была нейкі час таму.

З 1 кастрычніка ў харвацкіх рэстаранах і кавярнях побач з актуальнай цаной давядзецца ўказваць яшчэ адну — так званую «якарную». Гэта цана, якая дзейнічала на тую ж страву або напой 10 верасня 2026 года. Новае правіла замацавана рашэннем урада Харватыі, піша Bild.
Напрыклад, калі кава цяпер каштуе €4, побач з ёй павінна быць указана цана, якая дзейнічала 10 верасня. Кліент заплаціць толькі актуальную цану, а другая лічба патрэбная для параўнання і павінна паказваць змяненне цаны.
Патрабаванне датычыцца не толькі друкаваных меню: дзве цаны давядзецца ўказваць таксама на сайтах устаноў і на вонкавых рэкламных шыльдах, дзе пазначаны цэны на ежу і напоі.
За парушэнні прадугледжаныя штрафы. У асобных выпадках яны могуць дасягаць амаль €2000, а для некаторых кампаній — да €27 000.
Харвацкія рэстаратары ўжо крытыкуюць новаўвядзенне. Кіраўнік Заграбскай асацыяцыі рэстаратараў Франц Летыка заявіў, што дзве цаны могуць заблытаць наведвальнікаў і прывесці да «кур’ёзных сцэн» за столікамі.
Каментары