Меркаванні3737

«Раз ты гаворыш па-беларуску, значыць, ты большы беларус за мяне?»

Каб быць беларусам варта проста адчуваць сябе беларусам? Стась Карпаў у фэйсбуку дае свой адказ на гэтае пытанне. 

Адзін чалавек спытаў у мяне з крыўдаю: «Ты лічыш, што раз ты гаворыш па-беларуску, значыць, ты большы беларус за мяне?»

І я адказаў чалавеку не задумваючыся ад чыстага сэрца і не крывячы душой.

Што я адказаў? Я адказаў: «Канечне». Я адказаў: «100%». Я адказаў: «Калі ты не ведаеш беларускай — значыць менавіта ты большы беларус за мяне?» Ну, пры іншых роўных.

Не, рабяты. Так я не гуляю. Гэта вельмі прыемна думаць, што «ўсё вакол аднолькавае», «усё не важна і не лічыцца».

Усё лічыцца, калі лічыць.

Каб быць беларусам, варта проста адчуваць сябе беларусам? Бясспрэчна. Так яно і ёсць. Але, напрыклад, каб стаць кіроўцам транспартнага сродку, трэба зрабіць болей, чым проста палюбіць тачку і панюхаць бензін. І нават калі вы атрымаеце пасведчанне катэгорыі Б, высветліцца, што бываюць добрыя кіроўцы і бываюць кіроўцы гаўняныя.

І ўсе вакол ведаюць, што гаўняныя кіроўцы называюцца гэтак жа як і астатнія, але ёсць нюанс. Я, напрыклад, так сабе кіроўца і нармальны беларус. А вы там самі глядзіце.

Каментары37

  • КарпОВ
    31.07.2024
    Давай начинай делить, можно еще черепа мерить и ДНК проверять. Как меня бесят коренные минчане в первом поколении, которые мову выучили только потому что это стайл (но гэкают и мэкают русскими звуками, "каменьчИк", "хлопчИк"). А какой-нибудь житель периферии, у которого школа была на мове, на улице только трасянка то и так не будет до конце беларусом (хотя по произношению будет идеально дзенькаць)?
  • Я немец
    31.07.2024
    А я адчуваю сябе немцам, па нямецку ні ні але я немец...
  • Грамадзянін незалежнай рэспублікі Мроі
    31.07.2024
    І ў чым ён ня мае рацыі?

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам8

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам8

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць