Спорт1010

Яўген Ціханцоў — бронзавы прызёр Алімпіяды ў Парыжы

Беларусы заваявалі на Алімпіядзе чатыры медалі.

Фота: НАК Беларусі

Выступы ў Парыжы Ціханцоў пачаў з няўдалага падыходу ў рыўку на 176 кг, а затым справіўся са штангай вагой 178 кг і 183 кг. Пасля першага практыкавання беларускі спартсмен ішоў чацвёртым, саступаючы 2 кг трэцяй пазіцыі і 3 кг — першай.

У штуршку беларус абышоў аднаго суперніка і падняўся ў тройку.

Такім чынам у беларусаў на Алімпіядзе — чатыры медалі.

Золата ў Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне). І бронза Яўгена Ціханцова. У Алімпіядзе бралі ўдзел усяго 17 беларускіх атлетаў.

У Токіа-2021 было сем медалёў (адзін залаты, тры сярэбраныя і тры бронзавыя), а ўдзел бралі 108 атлетаў.

Каментары10

  • Жвір
    10.08.2024
    Улічваючы малы склад беларускага прадстаўніцтва на Алімпіядзе, маю думаць, што гэта безумоўна посьпех.
  • Улад
    10.08.2024
    Жвір , Любая каманда-удзельніца Алімпійскіх Гульняў можа смела скараціць свой склад у 2-3 разы, і гэта не паўплывае (ну, амаль не паўплывае) на колькасць здабытых медалёў. Але ж яны даюць магчымасць трапіць на такое свята спорта як мага большай колькасці сваіх спартсмэнаў, якія сумленна рыхтавалісь і атрымалі алімпійскую ліцэнзію. Хай нават і без шансаў у тых відах, дзе "кіруюць" Кітай, ЗША, Аўстралія, Францыя, Нідэрланды ...
  • 1
    10.08.2024
    108 атлетаў – 7 медалёў.
    17 атлетаў – 4 медалі.
    ККД Беларусі на Алімпіядзе 2024 значна вышэйшы, чым на Алімпіядзе 2021 года. Канешне, 1) быў Covid, і 2) 17 чалавек – лепшыя з лепшых.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць