Здарэнні11

У Бабруйску злавілі злодзеяў-дамушнікаў з Расіі. Яны выпадкова зайшлі не ў тыя дзверы

Гастралёры паспелі абакрасці некалькі кватэр, але затым пракалоліся.

Скрыншот відэа: МУС

У міліцыю з пачатку жніўня звярнуліся некалькі жыхароў Бабруйска — усе яны сталі ахвярамі кватэрных злодзеяў. Злачынствы зламыснікі ўчынялі ў адсутнасць гаспадароў кватэр.

У адзін дзень у міліцыю патэлефанавала пенсіянерка, якая паведаміла: сярод белага дня да яе дадому заявіліся невядомыя. Убачыўшы, што гаспадыня кватэры дома, мужчыны сказалі, што памыліліся адрасам, і пайшлі.

Сілавікі неўзабаве затрымалі падазраваных – імі апынуліся жыхары Падмаскоўя 45 і 47 гадоў. Яны прыехалі ў Бабруйск у канцы ліпеня, арандавалі кватэру. Па горадзе перасоўваліся на машыне, выбіралі прыдатнае для ўзлому жыллё і пранікалі туды, калі дома нікога не было. Кватэры мужчыны ўскрывалі з дапамогай адмычак.

Аднак на гэты раз злодзеі пракалоліся — яны ўзламалі кватэру, калі гаспадыня знаходзілася дома.

У здымным жыллі расейцаў міліцыянты знайшлі выкрадзеныя рэчы — за тры дні злодзеі пабывалі ў чатырох кватэрах. СК узбудзіў крымінальную справу за крадзеж. Па аналагічных артыкулах мужчыны ўжо былі судзімыя на радзіме.

Каментары1

  • бабруйчанін
    12.08.2024
    Ім пашанцавала бабуля ва ўзросце магла і сакерай прывітаць ..У 90 е быў выпадак таксама суседзі з ўсхода " ні ў тую дверь зайшлі " паблыталі"

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць