Грамадства33

Хабар 35 тысяч еўра, вячэра ў рэстаране сербскай кухні і пуцёўка на курорт: пачаўся суд над экс-намеснікам міністра энергетыкі

Міхаіл Міхадзюк курыраваў БелАЭС, а цяпер аказаўся на лаве падсудных за ўчыненне асабліва цяжкага карупцыйнага злачынства.

Фота: Мінэнерга

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся суд над былым намеснікам міністра энергетыкі Беларусі Міхаілам Міхадзюком.

Экс-чыноўніка абвінавачваюць у здзяйсненні асабліва цяжкага карупцыйнага злачынства, яму пагражае да 15 гадоў калоніі, піша «Спутнік».

Абвінавачванне лічыць, што Міхадзюк браў хабар пры рэалізацыі найважнейшых інвестыцыйных праектаў Мінэнерга, якія ён курыраваў. Намеснік міністра лабіраваў інтарэсы прыватнай кампаніі пры закупцы еўрапейскага абсталявання для дзяржпрадпрыемстваў з сістэмы Міністэрства.

Па версіі следства, Міхадзюк з 2018-га па 29 снежня 2023 года атрымаў у некалькі этапаў хабару агульным памерам 35 тысяч еўра. Таксама ён прыняў у Мінску сербскія дынары за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Акрамя таго, у якасці незаконнага ўзнагароджання Міхадзюк атрымаў ад камерцыйнай кампаніі «два квіткі» на вячэру ў рэстаране сербскай кухні, турыстычную паездку на сербскі гарналыжны курорт.

Пасля абвяшчэння абвінавачвання былы чыноўнік пагадзіўся даваць паказанні ў судзе і заявіў, што цалкам прызнае віну і раскайваецца. Ён нагадаў, што прапрацаваў у галіне 47 гадоў, у яго ёсць узнагароды ад найвышэйшага кіраўніцтва краіны, ад уплывовых міжнародных структур, у тым ліку профільных.

У пачатку судовага паседжання бок абарона прасіла змяніць меру стрымання для Міхадзюка, спасылаючыся на наяўнасць хранічных захворванняў. Пракурор у адказ нагадаў, што экс-чыноўніка судзяць паводле артыкула, які прадугледжвае 15 гадоў пазбаўлення волі, а ў СІЗА №1 ёсць медчастка. Суд у выніку абароне адмовіў.

Не задаволіў суддзя і хадайніцтва аб выдаленні з працэсу супрацоўнікаў СМІ. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.

Пра затрыманне Міхадзюка, які працаваў на пасадзе намесніка міністра энергетыкі з 2005 года, стала вядома ў чэрвені падчас нарады ў Лукашэнкі.

Каментары3

  • даведка
    20.08.2024
    Показательно, что инкриминируемое получения взяток происходило в период, когда министром энергетики являлся Каранкевич, который повышен до вице-премьера.
  • feel
    20.08.2024
    У структурах, падначаленых мінэнерга яго некаторыя лічаць "чалавекам, які пабудаваў АЭС"
  • Это месть
    20.08.2024
    Михадюк не тот человек, который будет брать взятки.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь28

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць