Культура

«J:МОРС» і «Вольныя купалаўцы» выдалі альбом «Зэкамерон» на вершы палітвязняў

У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі на лічбавых пляцоўках адбылася прэм'ера супольнага альбома «J:МОРС» і «Вольных купалаўцаў» «Зэкамерон».

Ён змяшчае песні на вершы палітвязняў, створаныя адмыслова да аднайменнага спектакля, у якім граюць акторы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і лідар гурта Уладзімір Пугач.

— Гэтыя песні — пра стойкасць і моц духу. Праз гумар, праз пакуты, але заўсёды — з верай і надзеяй, — адзначае Уладзімір Пугач. — Мая незапланаваная вандроўка ў чароўны сусвет тэатра — проста збег абставінаў. Мы трапляем у пэўны час, у пэўнае месца і побач з пэўнымі людзьмі, нічога асабліва не чакаючы. А потым адбываецца цуд — на тваіх вачах нараджаецца спектакль «Зэкамерон»: ад стварэння сцэнара да прэм’еры.

Песні альбома напісаныя на вершы палітзняволеных Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка да спектакля паводле турэмных апавяданняў Максіма Знака.

А на акардэоне, які дадаў гучанню гурта новых адценняў, цудоўна грае Уладзімір Пыльчанка — адвакат, які быў пазбаўлены ліцэнзіі за абарону ў судзе Марыі Калеснікавай і калегі-адваката Віктара Мацкевіча, які ў сваю чаргу абараняў Сяргея Ціханоўскага.

— Я даўно сябрую з Грышам Лайковым з гурта PyLai, другой паловай якога з’яўляецца Валодзя, — распавядае Уладзімір Пугач. — Пару гадоў таму яны запрасілі мяне паўдзельнічаць у сваім канцэрце. Валодзя граў на гітары, але на некалькі песень узяў у рукі акардэон і гэта быў проста нейкі цуд. І калі я зразумеў, што на гэтым альбоме мне патрэбны гэты інструмент, я адразу ўзгадаў пра яго. Музыка фантастычнага таленту і чалавек, з якім у нас аказаўся стоадсоткавы мэтч у бачанні музыкі.

«Вольныя купалаўцы» з Уладзімірам Пугачам паказваюць «Зэкамерон» у розных краінах Еўропы ўжо два гады. Амаль заўсёды з аншлагам.

— З вялікай цікавасцю заўсёды прыходжу на першую рэпетыцыю новага спектакля, не разумеючы, як з гэтага стоса папер народзіцца спектакль. Гэтым разам яшчэ нараджаліся і песні, — распавядае Сяргей Чуб. — Скончылася тым, што кожная песня можа жыць як са спектаклем, так і сваім жыццём, бо ёсць свая гісторыя і свой боль.

— Пакуль слухаў альбом, я падумаў, што з беларускай вязніцы, нягледзячы ні на што, выходзяць на дзіва прыгожыя творы мастацтва. Але хочацца, каб адтуль выйшлі ўжо нарэшце ўсе прыгожыя і прыстойныя людзі, — лічыць Алег Гарбуз.

Паслухаць альбом можна на ўсіх асноўных лічбавых пляцоўках па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць