Грамадства33

Кіраўнік ЦВК паабяцаў сюрпрызы для выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта

А наогул краіна перайшла ў актыўную фазу падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі, заявілі ў выбаркаме.

Ілюстрацыйнае фота

«Мы завяршаем распрацоўку візуальнай канцэпцыі выбарчай кампаніі, якую таксама зацвердзім афіцыйна», — сказаў Карпенка ў эфіры тэлеканала СТБ.

Ён таксама адзначыў, што для некаторых выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання будзе сюрпрыз.

«Магу сказаць і пра тое, што сюрпрыз будзе чакаць і нашых маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню будуць галасаваць», — дапоўніў спікер. Пры гэтым не ўдакладніў, у чым менавіта ён будзе заключацца.

Выбары прэзідэнта ў 2025 годзе павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня. «Белпол» са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што выбары адбудуцца ў апошнюю нядзелю зімы — 23 лютага 2025 года.

Каментары3

  • Владислав
    16.09.2024
    Сюрпрыз у тым, што галасы нават фармальна ніхто лічыць не будзе.
  • Выбарамі кіруе расіянін Карпенка
    16.09.2024
    Ніякіх сюрпрызаў не будзе. Лукашэнка напіша сабе свае 86%, а расіянін-кіраўнік ЦВК Карпенка іх агучыць.
  • Дарадца Баба Ліда
    16.09.2024
    Нашых маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню будуць галасаваць, будзе чакаць сюрпрыз у выглядзе бясплатнага тэст-драйва элегантнага дручка, які закладзе падмурак для ўстойлівага развіцця нашай краіны.

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА8

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць