Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band
Па патрабаванні пракуратуры Гомельскага раёна з «Яндэкс Музыкі» выдалілі са стрымінгу песні гурта Tor Band, а таксама кантэнт «Маланка Медыя», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Беларускія ўлады прызналі музычныя кампазіцыі гурта «TOR BAND», а таксама кантэнт суполкі «Маланка Медыя» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі абвяшчаюць кантэнт палітычных сапернікаў рэжыму Лукашэнкі.
У кастрычніку 2023 года музыкаў Tor Band прысудзілі да вялізных тэрмінаў калоніі. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, дыскрэдытацыі Беларусі і абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Зміцер Галавач атрымаў 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Яўген Бурло — 8 гадоў, Андрэй Ярэмчык — 7,5 гады калоніі.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
TOR BAND
Гэта мая зямля
Ды маіх бацькоў.
Гэта мая зямля
Ўжо з пакон вякоў.
Вораг больш ніколі
Не трапіць на парог.
Гэта мая зямля -
Вырашыў так Бог.
Жыве Беларусь у маім вялізным сэрцы.
Жыве Беларусь, ёй ніколі не памерці.
Жыве Беларусь, ёй жадаем лепшай долі.
Жыве Беларусь і будзе жыць як не жыла ніколі!