Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек
Расійскія акупанты ў ноч на 10 жніўня нанеслі па Сумах удар пяццю кіраванымі авіябомбамі. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў гарадскога галавы Сумаў Арцём Кабзар, піша УНІАН.

«Ёсць траплянні па грамадзянскай інфраструктуры — у трох месцах у двух раёнах горада. На гэты момант вядома пра пяць пацярпелых. Людзям аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу», — адзначыў ён.
«Зноў ноч выбухаў, зноў пашкоджаныя дамы, зноў боль і страх для нашых людзей. Вораг працягвае біць па Сумах… Усе службы працуюць. Дапамога людзям будзе аказаная», — дадаў Кобзар.
Кіраўнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгораў паведаміў, што ў выніку расійскага абстрэлу параненыя 14 чалавек.

«На шчасце, цяжкапараненых няма. У большасці — лёгкія траўмы або вострая рэакцыя на стрэс. Сярод пацярпелых — 14‑гадовае дзіця. У яго вострая рэакцыя на стрэс. Усе атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу. Працягваецца ліквідацыя наступстваў варожых удараў», — напісаў ён.
Каментары