Кіно33

Мюзікл, трылер ці проста доўгі кліп Лэдзі Гага: якім атрымаўся новы «Джокер»

Разам з «Гладыятарам II», новы «Джокер: шаленства на дваіх» — адна з найгучнейшых прэм'ер восені. Ці была яна вартая чакання?

Фота: кадр з трэйлера фільма

Крытыкі паставіліся да новага «Джокера» строга. Сіквэл, якога свет чакаў пяць гадоў, мае нечакана нізкія рэйтынгі — да прыкладу, 33% на рэсурсе з кінаводгукамі Rotten Tomatoes ці 5,3 бала з 10 на ўплывовым кінасайце IMDB. Кінакрытыкі з буйных заходніх рэсурсаў пішуць, што гэта фільм «ні для каго» (Time Magazine), што ён марнуе акцёрскі талент Лэдзі Гага (Vulture) ды і проста з’яўляецца «сур’ёзна нецікавым» (The New York Times).

Падобна, што сіквэл паўторыць гісторыю першага «Джокера» ад 2019 года, які таксама атрымаў неадназначную рэакцыю крытыкаў — праўда, аналагічных нізкіх ацэнак тады не было. У тым фільме, аздобленым акцёрскай гульнёй галоўнай зоркі — Хаакіна Фенікса, — нас знаёмяць з няўдалым комікам Артурам Флэкам. Ён жыве з маці, працуе клоўнам і пакутуе ад неўралагічнага разладу, што праяўляецца праз некантраляваны смех у напружаных сітуацыях. 

З цягам часу ў Флэка развіваюцца і відавочныя ментальныя разлады. Ні ў першым, ні ў другім фільме не называюць яго дыягназ, але ў ягоных паводзінах прысутныя рысы цэлага букета хвароб — дэпрэсіі, нарцысічнага і антысацыяльнага разладаў асобы. Грамадства адрынае Артура з яго асаблівасцямі, і пад уплывам хэйту ды хваробаў мужчына ператвараецца ў серыйнага забойцу. 

Частку сваіх злачынстваў ён робіць у вобразе клоўна: апранае яркі касцюм, фарбуе твар. Так Артур ператвараецца з сарамлівага, скажам адкрыта, няўдачніка ў нахабнага і цынічнага Джокера, які нібыта ўвасабляе ягоны цёмны бок.

Джокер (Хаакін Фенікс). Фота: кадр з трэйлера фільма

У новым фільме Джокер — ці Артур Флэк — нібыта ачуньвае ад сваёй ментальнай хваробы, і прычына гэтаму — каханне. Флэк (зноў Хаакін Фенікс) знаходзіцца ў «Аркхэме», псіхіятрычнай клініцы для злачынцаў, і чакае суда за здзейсненыя забойствы. Яго адвакатка настойвае, што Флэк пакутуе ад раздваення асобы: маўляў, тыя траўмы, якія ён пераносіў у дзяцінстве, стымулявалі з’яўленне ў ім другой асобы, Джокера, і менавіта ён адказны за забойствы.

Тым часам Флэк прымае лекі і, здаецца, яны яму дапамагаюць, бо няма ў яго хваравітых прыступаў смеху, і дэпрэсіўныя настроі Флэк здольны загнаць усярэдзіну сябе. Больш за тое, у яго з’яўляюцца сілы, каб прыгледзецца да людзей навокал і заўважыць Харлі Куін (Лэдзі Гага), бландынку з вялікімі вачыма, якая таксама трапіла ў сцены «Аркхэма».

Паміж Флэкам і Куін узнікае прыцягненне, і новая каханая дапамагае Артуру збегчы з клінікі, хаця і зусім ненадоўга. Дзяўчына выходзіць на волю, а ў Флэка наперадзе маштабнае судовае разбіральніцтва з жывой трансляцыяй, перад якім ён яшчэ і кідае піць лекі — небяспечная камбінацыя. 

Усё гэта адбываецца, не паверыце, з песнямі ды танцамі, бо новы «Джокер» — мюзікл.

І выглядае, што ў дачыненні да гэтай гісторыі выбраць фармат мюзікла было памылковай ідэяй, бо стужка нібыта гойсае паміж рознымі фарматамі і не дацягвае да выдатнасці ні ў адным з іх. Там ёсць і драматычныя, і трывожныя моманты, саспенс і псіхалагізм, але калі надыходзіць іх час, гучаць песні, і градус дзеяння непрабачальна моцна спадае. 

Напрыклад, Артуру паведамляюць, што калі ён будзе прызнаны вінаватым, яго чакае электрычнае крэсла — простай мовай, «яго падпаляць». Флэк рэагуе на гэта песняй. Як вам?

Харлі Куін (Лэдзі Гага). Фота: кадр з трэйлера фільма

Гэта не адзінае вымярэнне, у якім стваральнікі «Джокер: шаленства на дваіх» жадалі ад фільма занадта шмат і нібыта не ведалі, чым ён мусіць здавацца. Калі гэта гісторыя кахання, то непераканаўчая, бо хіміі, той самай магічнай іскры паміж Джокерам і Харлі, у стужцы няма. 

Аповед пра шаленства? У назве фільма ёсць словы folie à deux, то-бок «шаленства на дваіх», але ж Харлі Куін застаецца таямнічай персонай. Няясна, хто яна — сапраўды дзяўчына з ментальным разладам, якая спаліла бацькоўскую кватэру, ці будучая псіхіятарка з маніпулятыўнымі здольнасцямі, апантаная асобай Джокера. Прасцей паверыць у другое, бо дзеянні каханай Джокера часам выглядаюць занадта прадуманымі і ў нечым безэмацыйнымі. 

У стужцы ёсць свае загадкі, хаця яны і артыкуляваныя так нягегла, як і канцоўка гэтага фільма або сцэна сэксу паміж Джокерам і Куін.

І ўсё-такі новы «Джокер» не безнадзейны: як бы ні грамілі яго крытыкі, гэта хутчэй гісторыя пра няспраўджаныя чаканні, чым пра поўны правал па ўсіх франтах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Sisi
    08.10.2024
    Редкое убожество.
  • Кіно - лайно
    08.10.2024
    Хаакін Фенікс - вельмі таленавіты актор. Але зрабіць шэдэўр з коміксавага дзярма на адным акторскім таленце немагчыма. Я паглядзеў першага "Джокера" толькі ў 2024-м і моцна пляваўся з гэтай пустышкі. Другі фільм нават не збіраюся глядзець. Што да другога "Гладыятара", то не зразумела, як можна звязаць дзве стужкі разам, калі ў першым фільме галоўны герой загінуў.
  • Zair
    09.10.2024
    Абавяскова буду глядзець. Першы фільм спадабаўся. Аб людзях. Так, нарцысы нясуць бяду ў свет, але не Джокер быў Нарцысам. Буду глядзець і другі фільм.

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба2

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам14

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць