Грамадства5757

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў

Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з супольнай заяваю да выбараў 2025 года. Прыводзім тэкст. 

Ілюстрацыйнае фота: надпіс на сметніцы з крытыкай фальсіфікацыі выбараў 2020 года

«У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе — бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.

Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.

Мы патрабуем:

  • спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў;
  • вызвалення ўсіх палітзняволеных;
  • рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
  • забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
  • правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу. Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты, як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў», — гаворыцца ў агульнай заяве дэмакратычных сілаў Беларусі, падпісанай Святланай Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай радай. 

Сёння Палата прадстаўнікоў назвала дату прэзідэнцкіх выбараў — 26 студзеня 2025 года. Гэта аж на паўгода раней за магчымы тэрмін. 

Апытанка

Каментары57

  • Неверадоўбныя
    23.10.2024
    Ну добра папрацавала ўжо на сёння Святлана з дэмакратчынымі сіламі - можна і адпачыць да студзеня.
    А пратэст выказваць двумя крыжамі ці адным, і пэндзлікам трэба ціснуць рашуча на ўсю моц ці асцярожна, каб ніхто не пабачыў залішняга імпэту?
  • Зафіксуем факт
    23.10.2024
    Дэмакратычныя сілы Беларусі ў складзе: Святлана Ціханоўская,
    Аб’яднаны Пераходны Кабінет,
    Каардынацыйная рада - збіраюцца ісці на лукашэнкіны "выбары" і галасаваць "супраць усіх".
  • не разумею
    23.10.2024
    чаму Зянон Пазьняк не 80 адсоткаў?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас29

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць