Вайна

Зяленскі: Расіяне ўдарылі «Калібрамі» з касетнымі боепрыпасамі

Кожная атака Расіі даказвае, што сістэмы СПА неабходныя зараз ва Украіне, дзе яны ратуюць жыцці, а не на базах захоўвання саюзнікаў, адзначыў прэзідэнт Украіны.

Фота: ДСНС

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў масіраваны ўдар Расіі па Украіне 28 лістапада. Ён паведаміў, што агулам расіяне выпусцілі каля 100 ўдарных дронаў і больш за 90 ракет розных тыпаў, у тым ліку «Калібры» з касетнымі боепрыпасамі, піша УНІАН.

«У некалькіх абласцях зафіксаваныя ўдары «Калібрамі» з касетнымі боепрыпасамі менавіта па грамадзянскай інфраструктуры. Гэтыя касетныя часці значна ўскладняюць нашым ратавальнікам і энергетыкам ліквідацыю наступстваў удару, і гэта вельмі подлая эскалацыя расійскай тэрарыстычнай тактыкі», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён адзначыў, што мэтай расіян падчас атакі стала энергетычная інфраструктура. На дадзены момант ва ўсіх абласцях, дзе гэта неабходна, прыцягнутыя сілы для ліквідацыі наступстваў удараў.

«Кожная такая атака даказвае, што сістэмы СПА неабходныя зараз ва Украіне, дзе яны ратуюць жыцці, а не на базах захоўвання. Гэта асабліва важна ў зімовы перыяд, калі трэба абараніць нашу інфраструктуру ад мэтанакіраваных расійскіх удараў. Мы пастаянна працуем з партнёрамі, каб мець больш сілы для абароны, і своечасовае пастаўка зараз і поўнае выкананне дамоўленасцей, у тым ліку па СПА — гэта тое, што найбольш патрэбна», — адзначыў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць