Грамадства3737

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

6 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне «Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы». Падчас гэтага мерапрыемства, як заяўлялася, Лукашэнка і Пуцін падпісалі двухбаковую дамову «Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы». Яе тэкст пакуль не публікаваўся, але арганізацыя «Белпол» сцвярджае, што атрымала да яго доступ.

Пуцін з Лукашэнкам у Мінску 6 снежня 2024 года. Фота: Contributor Getty Images

«Белпол» пакуль не публікуе ўсю дамову, каб не стварыць небяспекі для крыніцы, але сцвярджае, што яе палажэнні падобныя да ўмоў Дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж Расіяй і КНДР.

Сам дакумент па аб'ёме невялікі, у ім усяго 9 артыкулаў, але змяшчае вельмі важныя моманты.

Галоўны сэнс асноўнай часткі дамовы — у выпадку «пагрозы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, канстытуцыйнаму ладу РФ і РБ з боку трэціх дзяржаў, іх аб'яднанняў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп» яе ўдзельнікі павінны неадкладна аказаць адзін аднаму вайсковую, вайскова-тэхнічную і іншую дапамогу і выкарыстоўваць наяўныя ў іх распараджэнні «усе сілы і сродкі».

Такім чынам, як лічыць «Белпол», з улікам вядзення баявых дзеянняў паміж Расіяй і Украінай створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на гэтую вайну «для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і знешніх межаў Саюзнай дзяржавы».

У сваю чаргу, Расія зможа ўводзіць свае войскі ў Беларусь для абароны рэжыму Лукашэнкі, калі над ім навісне пагроза.

Таксама дамова дазваляе Расіі ствараць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты «для адбіцця замежнай агрэсіі».

Ёсць у дамове і блок, прысвечаны ядзернай зброі, у тым ліку, размешчанай на тэрыторыі Беларусі. Гэтая зброя ўсюды выразна называецца «ядзернай зброяй Расійскай Федэрацыі», таму пра кантроль над ёй Лукашэнкі, што б ні расказваў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, гаворкі не вядзецца. Умовы прымянення расійскай ядзернай зброі апісаныя коратка і адпавядаюць палажэнням ядзернай дактрыны РФ.

Дамова заключаная на 10 гадоў з аўтаматычным працягваннем яе дзеяння на наступныя 10-гадовыя тэрміны.

Каментары37

  • Аса
    07.12.2024
    Надо.
  • Через 30 лет
    07.12.2024
    Независимости в РБ оставалось на три дня…
  • Беларус
    07.12.2024
    КНДР аналагічную дамову падпісала ў гэтым годзе, прайшло некалькі месяцаў і паўночных карэйцаў пагналі як мяса ў рф і Украіну. Учора лукашэнка падпісаў аналагічную дамову, таму чакайце, што вясной пагоняць і беларускіх рабоў ваяваць за рф, іх цара, скрэпы і іх мільярды. Тым болей адпаведныя “законы” ўжо прыняты і па мабілізацыі, і пра дзеянні ў ваенны час і гд.

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць