Грамадства1616

Дэлегату КР Камісараву забаранілі падыходзіць бліжэй, чым на 100 метраў, да сваёй былой суседкі Пацёмкінай

«Наша Ніва» пісала пра тое, што актывістка і валанцёрка Карына Пацёмкіна абвінаваціла былога добраахвотніка Аляксандра Камісарава ў тым, што ён збіў яе ў кватэры, у якой яны нейкі час жылі разам. Расказваем, што адбылося далей.

Карына Пацёмкіна і Аляксандр Камісараў. Фота: Facebook Карыны Пацёмкінай, Радыё Свабода

Карына Пацёмкіна расказала «Нашай Ніве», што да Аляксандра прыехала паліцыя, і ён падпісаў забарону набліжацца да яе.

Таксама яму забаронена прыходзіць на працу да жанчыны — туды таксама даслалі паперу:

«Сказалі не баяцца. Калі што, адразу тэлефанаваць у паліцыю. А калі я засялюся ў пастаяннае жыллё, то мне прызначаць следчага па справе.

Мяне адразу папярэдзілі, што да суда справа можа не дайсці, улічваючы ўсе нюансы. Але судзіцца з Аляксандрам мне непрынцыпова. Галоўнае, што ў паліцыі гэты выпадак зафіксаваны.

Каардынацыйная рада ў адказ сабрала нейкую працоўную групу па этыцы і нешта там вырашае. Агулам там адбыўся анекдот — мне знаёмая даслала скрыншот, відаць, з закрытага чата нейкай з фракцый КР. І там ёсць жанчына і ад яе каментар. Там напісана амаль літаральна: «такое ўражанне, што Камісараў біў па галаве Пацёмкіну і крычаў — я член КР». І смайлікі клоўна.

Я ўвогуле выпала ў асадак, як убачыла, што жанчына ў сказе, дзе слова «біў», можа смяяцца. І што вы думаеце? Падключаюся я ў гэту камісію па этыцы, а там гэтая ж жанчына! Я ім кажу: «Вам нармальна, што сярод прысутных чалавек, які дзень таму публічна смяяўся з гэтай сітуацыі»?

Яна ў адказ кажа: «Такога не было». Я кажу: «Не прымушайце мяне спускацца на дно і паказваць гэты скрын». Я хацела проста, каб яна ведала, што яна тое ведае.

Скончылася камісія, і што вы думаеце? Яны абмяркоўвалі, як быць цяпер? Не! Яны абмяркоўвалі тое, хто ж Пацёмкінай адправіў той гаротны скрын.

КР яшчэ прапанаваў нам вочную стаўку — кшталту ягоныя словы супраць маіх. Я ім сказала, што толькі з паліцыяй ці юрыстам. Дый сам Камісараў такога зрабіць не можа па законе. Не ведаю, як ім такое ў галаву прыйшло.

Карацей. Змагацца ў нашым грамадстве з гвалтам — гэта як змагацца з паветранымі млынамі. Большасць людзей проста не разумее што такое «супраць гвалту».

Камісараў, праўда кажучы, малайчына, што ніяк са мной не кантактуе — я яго і так дастаткова спалохалася.

А сама я цяпер больш сканцэнтраваная на ўласным здароўі і ўласных справах».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў і Аляксандр Камісараў:

«Да мяне прыязджала паліцыя, далі падпісаць паперу, што да Карыны на 100 метраў нельга падыходзіць. І на гэтым усё, нічога не пыталіся, не было ні допыту, ні апытання.

Сёння мяне выклікалі ў паліцыю. Яны пыталіся пра тое, ці я зразумеў патрабаванні паліцыі — не набліжацца да Карыны, не хадзіць да яе на працу і не кантактаваць з ёй. І ўсё, больш нічога не адбылося».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Курыныя глузды
    23.12.2024
    "Змагацца ў нашым грамадстве з гвалтам — гэта як змагацца з паветранымі млынамі". Калі такое чытаю, хочацца спытаць: а што ты зрабіла, каб гэтага не паўтарылася? НІЧОГА. Ратаванне сваёй дупы - гэта ніякае не змаганне. Заўтра гэты алкаш можа пазбавіць здароўя ці жыцця новую суседку. Але гэтай "змагарцы" начхаць.
  • Влад
    23.12.2024
    Очередная иллюстрация того что нормальный человек добровольно на вону не пойдёт!
  • Job
    23.12.2024
    Нідзе не знайшоў,як яны аказаліся ў адной кватэры?

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года23

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы7

На Ліманскім напрамку ва Украіне абвастраецца сітуацыя1

Журналісты высветлілі, як рэдактара Atlantic дадалі ў чат аб ударах па Емене. Яго зблыталі з чыноўнікам Трампа2

«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь40

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай19

«Якая дзяржава!» Караеў знайшоў нагоду для гонару за чыноўнікаў6

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў9

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года23

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць