Грамадства3636

Бондарава патрабуе, каб прыпынкі ў транспарце аб'яўлялі яшчэ і на рускай мове. «Мінсктранс» адказаў, што гэта немагчыма

На інфармацыйных налепках з правіламі бяспекі руская мова ўсё ж з'явіцца.

«Мінсктранс» адказаў на зварот даносчыцы Вольгі Бондаравай з патрабаваннем, каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб'яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах.

У адказе за подпісам кіраўніка «Мінсктранса» Алега Дзюбенкі, які апублікавала Бондарава, гаворыцца, што аб'явы на дзвюх мовах немагчымыя. На прыпынках транспарт знаходзіцца не больш за хвіліну, і ў гэты час складана ўмясціць інфармацыю і на беларускай, і на рускай.

Акрамя таго, як сказана ў адказе, у транспарце бываюць паведамленні і на рускай, так што ў гэтым ніякіх супярэчнасцяў з законам «Аб мовах У Рэспубліцы Беларусь» няма.

Пры гэтым кіраўнік «Мінсктранса» паабяцаў дадаць рускую мову на інфармацыйныя налепкі пра бяспеку ў транспарце.

З беларускамоўнымі налепкамі Бондарава з аднадумцамі спрабуюць змагацца даўно. Усё нібыта таму, што ў прарасійскіх актывістаў ёсць цяжкасці з перакладам беларускіх слоў. Напрыклад, студэнтка БДПУ па спецыяльнасці «беларуская філалогія» не ведае, што такое «вечка». А яшчэ яе корчыць ад слова «кіроўца» — яна патрабуе ўсюды замяніць яго на «вадзіцель».

Каментары36

  • дочка Максима Дизайнера
    27.12.2024
    павага Мінсктрансу. грамадскі транспарт застаецца адной з апошніх выспаў мовы ў вонкавай прасторы
  • дочка Максима Дизайнера
    27.12.2024
    гулялі неяк з малым ля школы (гэта было больш за 15 год таму), прыбеглі дзве дзяўчушкі-хахатушкі (малодшых класаў), нявольна стала сведкай іх гульні. адна кажа другой - "давай играть в транспорт". "давай". далей яны поўзаюць па турнікетах-змейках і далейшы дыялог у іх, цалкам зрусіфікаваных, адбываецца па...беларуску - "асцярожна. дзверы зачыняюцца. наступны прыпынак.." - кажуць яны
  • Ганьба
    27.12.2024
    Дзе там абаронцы беларускасці Марзалюк з Канапацкай?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць