Свет88

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі

Башар Асад пакінуў Дамаск пасля сустрэчы з чыноўнікам з Расіі.

Хафез Асад апублікаваў кружок-сэлфі, які павінен верыфікаваць канал

У тэлеграме днямі з'явіўся канал ад імя Хафеза Асада, сына Башара Асада. У ім апублікаваны пост пра апошнія гадзіны сірыйскага дыктатара на радзіме. Хафез таксама апублікаваў кружок-сэлфі, які павінен верыфікаваць канал. 

Па словах Хафеза, калі б яго сям'я хацела бегчы, то зрабіла б гэта раней, напрыклад, у 2012 або ў 2013 годзе, калі «Дамаск знаходзіўся практычна ў аблозе, падвяргаўся штодзённым бамбаванням і пастаяннай пагрозе пранікнення тэрарыстаў у яго цэнтр».

Хафез сцвярджае, што ні ў каго з прэзідэнцкай сям'і ніколі не было плана (нават запаснога) пакінуць Дамаск, не кажучы ўжо пра Сірыю. Аднак усё змянілася пасля прыезду нейкага расійскага чыноўніка ў ноч з 7 на 8 снежня.

Хафез піша, што ў канцы лістапада ён абараніў дысертацыю ў Маскве. Тут жа знаходзіліся яго маці Асма (яна ляжала ў маскоўскай бальніцы пасля аперацыі па перасадцы касцявога мозгу) і сястра Зейн.

1 снежня Хафез Асад вылецеў у Дамаск, каб падтрымаць бацьку і брата Карыма пасля пагаршэння сітуацыі. 7 снежня, па словах Хафеза Асада, быў звычайны дзень. Ягоны брат Карым здаваў экзамен па матэматыцы ў Вышэйшым інстытуце прыкладных навук і тэхналогій у Дамаску. Сястра Зейн неўзабаве павінна была прыехаць з Масквы ў Дамаск. Абстрэлы побач з Дамаскам, па словах Хафеза, нікога з сям'і Асада не палохалі, паколькі гэта было «знаёмай рэальнасцю, да якой прывыклі з першых гадоў вайны». Армія збіралася абараняць сталіцу Сірыі. Нават калі з'явіліся трывожныя весткі аб адступленні арміі з Хомса, запэўнівае Хафез, у сям'і Асадаў не было падрыхтоўкі да ад'езду і ніякіх прыкмет хуткай эвакуацыі.

«Усё змянілася пасля паўночы, калі да нас дадому ў раёне Аль-Малкі прыбыў расійскі чыноўнік», — піша сын Башара Асада.

Гэты невядомы чыноўнік, са слоў Хафеза, прыехаў у ноч з 7 на 8 снежня ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю Башара Асада і перадаў настойлівую просьбу пераехаць у Латакію на некалькі дзён для кантролю за баямі ўрадавых войскаў супраць узброенай апазіцыі.

У міжнародным аэрапорце Дамаска да Башара Асада і дваіх яго сыноў далучыўся брат былога прэзідэнта — Махер Асад. У тры гадзіны ночы на расійскім вайсковым самалёце яны вылецелі на расійскую базу ў аэрапорт Хмеймім.

Пасля прызямлення Асады павінны былі адправіцца ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю ў раёне Бурдж Іслам за 40 кіламетраў ад аэрапорта. Аднак усе спробы звязацца з рэзідэнцыяй аказаліся беспаспяховымі, паколькі на званкі ніхто не адказваў.

У гэты ж час Башар Асад стаў атрымліваць паведамленні аб адступленні вайскоўцаў з лініі фронту і падзенні апошніх пакінутых пазіцый.

«Днём камандаванне расійскай базы праінфармавала нас пра сур'ёзнасць сітуацыі ў ваколіцах. Яны паведамілі нам, што пакінуць базу ўжо немагчыма, паколькі тэрарысты распаўсюдзіліся па ўсёй краіне, сітуацыя пагрузілася ў хаос, і ўся сувязь з вайсковым кіраўніцтвам была страчана. Пасля кансультацый з Масквой камандаванне базы паведаміла нам, што наш перавод у Расію запытаны. Праз некаторы час мы селі на расійскі вайсковы самалёт, які накіроўваўся ў Маскву, дзе і прызямліліся пазней тым жа вечарам», — напісаў Хафез Асад.

Каментары8

  • Белыя дыктатары
    13.02.2025
    Дык навошта вы слухалі не названага расейскага чыноўніка? Сядзелі б да канца ў Дамаску, свая ж галава на плячах ёсць.
  • Надо
    13.02.2025
    Смотреть всему пулу первого
  • Alex
    13.02.2025
    В переводе на обычный язык: Асады - сбежали аш пятки сверкали, раисся - стояла на стреме.
    В переводе на язык клоуна Канашенкова: Асады - отошли на более выгодные позиции, раисся - проявила гуманизм.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць