У фэйсбук-суполцы, прысвечанай гораду Магілёву, месяц таму выклалі відэа, на якім штучны інтэлект ажывіў гістарычныя віды горада. Відэа зроблена са старых здымкаў розных гадоў.

Скрыншот з відэа
У каментарах удзельнікі суполкі адзначаюць, што ўсё збольшага выглядае вельмі прыгожа і натуральна, хоць і не абыходзіцца без пэўных хібаў. На што аўтар працы Сяргей Дзям'янаў адзначыў, што «не ўсё яшчэ добра робіць, але вучу нейрасетку рабіць тое,што патрэбна».
Нядаўна падобным чынам ажывілі і старыя гістарычныя фотаздымкі Мінска, скампанаваўшы відэаролік «Minsk 100 years ago».
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары