Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА
Ратавальнікі і чыноўнікі праінспектавалі з паветра наступствы непагадзі ў Мінскім раёне. На верталёце авіяцыі МНС памочнік Лукашэнкі па Мінскай вобласці Аляксандр Кохан сумесна з першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях і старшынёй райвыканкама правялі ацэнку наступстваў навальнічнага фронту.

«Праведзены сумесны аблёт па ацэнцы сітуацыі, якая склалася пасля ўрагану. Вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння жылых дамоў, па расчыстцы праязных шляхоў», — расказаў Аляксандр Кохан.

Ён таксама дадаў, што ў большай ступені пацярпеў лесапарк. Каля 80 гектараў лесу на сённяшні дзень трэба распрацоўваць.

У ноч на 30 ліпеня моцны навальнічны фронт прайшоў над цэнтральным рэгіёнам Беларусі, пакінуўшы пасля сябе значныя разбурэнні.
Для аператыўнай ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Мінскі раён накіраваны атрад «Зубр»
Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах
«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі
У Мінскім раёне склікалі камісію па ліквідацыі наступстваў начной непагадзі ў Калодзішчах
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары