Мова11

Беларускі лічбавы голас больш не будзе рэзаць слых няправільнымі націскамі. Нейрасетку нарэшце навучылі адрозніваць «мУку» ад «мукІ»

Стварэнне натуральнага камп'ютарнага голасу доўгі час тармазілася праз спецыфіку беларускай фанетыкі, дзе сэнс аднолькавых на пісьме слоў змяняецца ў залежнасці ад націску. Каб навучыць машыну разумець кантэкст сказа, распрацоўшчыкі прымянілі інавацыйны падыход. Гэта дазволіла пазбегнуць памылак вымаўлення, якія выдавалі штучнае паходжанне аўдыя.

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляюць стваральнікі адкрытага праекта BelVoice ў сваім тэлеграм-канале,

галоўнай перашкодай для якаснага пераўтварэння тэксту ў маўленне (Text-to-Speech) заставаліся амографы. Гэта словы, якія маюць аднолькавае напісанне, але розны націск: напрыклад, «мУка» і «мукА», «вУчыць» і «вучЫць», «гАды» і «гадЫ».

Традыцыйныя алгарытмы выкарыстоўвалі найбольш частотны варыянт са слоўніка зусім без уліку кантэксту. Такі падыход забяспечваў дакладнасць каля 92 %. На першы погляд лічба здаецца высокай, аднак для сінтэзу маўлення гэта крытычная хіба: васьміпрацэнтная хібнасць азначае, што

практычна ў кожным абзацы сістэма рабіла фанетычную памылку, якая неадкладна выдавала штучнасць голасу і рэзала слых карыстальніку.

Для вырашэння семантычнай задачы даследчыкі інтэгравалі ў працэс вялікія моўныя мадэлі (LLM). Аптымальным рашэннем стала архітэктура лічбавага аналізу з размеркаваннем роляў. Спачатку магутная нейрасетка (напрыклад, Gemini Pro 3.1) апрацоўвае звесткі з Граматычнай базы і Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. На аснове гэтага масіва ствараецца аптымізаваны промпт з выразнымі правіламі і лагічнымі маркерамі для меншай інферэнс-мадэлі, якая ўжо непасрэдна працуе з тэкстам карыстальніка.

Усе тэхнічныя інструкцыі па пабудове гэтага алгарытму распрацоўшчыкі адкрыта размясцілі на платформе GitHub.

Выбар фінальнай мадэлі для праекта праводзіўся на трох спецыялізаваных датасэтах: базе CommonVoice, сінтэтычным збалансаваным наборы 10/10 і першых пятнаццаці раздзелах кнігі Аркадзя Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка» з цалкам ручной разметкай націскаў. Падрабязныя вынікі даследаванняў апублікаваныя на платформе Hugging Face.

Найлепшыя суадносіны хуткасці і якасці прадэманстравала мадэль Gemma 4‑31B без уключэння функцыі разважання, якая празмерна запавольвае працу. На выбарцы з 1090 складаных амографаў у натуральным літаратурным тэксце сістэма дапусціла ўсяго тры памылкі, дасягнуўшы дакладнасці ў 99,72 %.

Для параўнання, канкурэнтная мадэль Qwen3. 8‑27B на тым жа аб'ёме даных памылілася 25 разоў, а Mistral-small-4 зрабіла 182 памылкі з выніковай дакладнасцю каля 83 працэнтаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Нейракаментатар
    29.09.2026
    Усё гэта, вядома, добра, але гэта ўсяго толькі даследніцкі праект. Інтэграцыі з рэальнымі лічбавымі сэрвісамі няма адкуль узяцца

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць