Каб выдаць мартыралёг беларусаў, Леанід Маракоў прадаў уласнае аўто.
5 верасьня на сходзе Беларускага ПЭН-Цэнтру Леанід Маракоў быў уганараваны пачэснай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Уручаючы ўзнагароду, Уладзімер Някляеў адзначыў, што дасьледчык выканаў працу цэлага інстытуту. Шматтамовы даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991» ня мае аналягаў. Гэта свайго роду помнік, які пляменьнік паставіў свайму дзядзьку, Валер’ю Маракову, закатаванаму саветамі.
Каб выдаць даведнік «Рэпрэсаваныя...», пісьменьнік прадаў свой мікрааўтобус. Аднак праца гэтая далёкая ад завяршэньня. Увесь час адшукваюцца новыя і новыя зьвесткі. Як сумна пажартавалі калегі на сходзе ПЭН-Цэнтру, у Маракова яшчэ ёсьць кватэра. Вядома ж, РБ не дае на такія кнігі ні капейкі.
Між тым аўтар рыхтуе да друку яшчэ адну працу, якая мае працоўную назву «Толькі адна ноч». У кнізе зьмешчаныя біяграфіі расстраляных 27 кастрычніка 1937 г. , калі ў адну ноч былі расстраляныя каля 100 дзеячоў нацыянальнай культуры. Прыводзяцца таксама і зьвесткі пра іхных катаў, якія ў раскошы дажывалі свае дні на праспэкце Скарыны...
Ляўрэатамі літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча ў розныя гады станавіліся Кастусь Акула, Алесь Белы, Андрэй Катлярчук, Захар Шыбека, Ніна Стужынская і іншыя пісьменьнікі й гісторыкі.
Леанід Маракоў – празаік і гісторык, пляменьнік літаратара Валер’я Маракова, забітага ў 1937. Ён аўтар даведнікаў «Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», «Вынішчэнне». Аўтар кніг прозы: «Непамяркоўныя I», «Непамяркоўныя II», «Трое», «100 мініяцюр». Выйшла тры тамы складзенага ім энцыкляпэдычнага даведніка «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991». Нарадзіўся ў 1958-м. Жыве ў Менску.
Фота Юліі Дарашкевіч
-
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
-
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
-
У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб'ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары