Свет1414

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата

Пасол ЗША ў Ізраілі Майк Хакабі даў трохгадзіннае інтэрв’ю амерыканскаму вядоўцу Такеру Карлсону. Выказванні Хакабі выклікалі буру ў ісламскім свеце і прымусілі чарговы раз задумацца пра ідэі, якімі кіруецца частка амерыканскіх палітычных эліт.

Пасол ЗША ў Ізраілі Майк Хакабі. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Падчас размовы суразмоўцы закранулі лозунг «ад ракі да мора» — так называюць тэрыторыю паміж ракой Іардан і Міжземным морам, дзе сёння знаходзяцца Ізраіль і палесцінскія тэрыторыі. Абмяркоўваючы гэты лозунг, Карлсан згадаў біблейскую тэму «абяцанай зямлі», апісанай у Кнізе Быцця. (Хакабі, перш чым стаць палітыкам і паслом, нагадаем, быў баптысцкім прапаведнікам.) Вось фрагмент гэтай размовы.

Такер Карлсан: Вы звяртаецеся да Кнігі Быцця. У 15‑й главе гаворыцца пра Аўрама (гэта яшчэ да таго, як ён стаў Аўраамам). Аўрам атрымлівае ад Бога вестку, што яго нашчадкі атрымаюць у спадчыну гэтую зямлю. І папраўце мяне як тэолага, калі я памыляюся. Але там гаворыцца: ад Еўфрата да Ніла. Здаецца, так. Гэта ўключала б, па сутнасці, увесь Блізкі Усход. Гэта быў бы Левант — Ізраіль, Іарданія, Сірыя, Ліван. Таксама вялікія часткі Саудаўскай Аравіі і Ірака.

Хакабі: Я не ўпэўнены, што гэта заходзіць так далёка.

Карлсан: То-бок гэта была б вялікая тэрыторыя, дзе знаходзяцца іншыя краіны.

Хакабі: Але менавіта гэты канкрэтны рэгіён, пра які мы цяпер гаворым. Ізраіль — гэта зямля, якую Бог даў праз Аўраама народу, які ён абраў. Гэта быў народ, месца і мэта. Можна так на гэта глядзець. […]

Карлсан: Вы тройчы казалі, што Бог даў гэтую зямлю гэтаму народу. І таму цалкам справядліва з майго боку з павагай спытаць: пра якую зямлю вы кажаце? Таму што я толькі што перачытаў 15‑ю главу Кнігі Быцця. І там, наколькі я разумею, сказана — ад Ніла да Еўфрата. Што, зноў жа, фактычна ўвесь Блізкі Усход. Такім чынам, Бог даў гэтую зямлю свайму народу, габрэям, або не даў. Вы кажаце, што ён гэта зрабіў. Што гэта значыць? Ці мае Ізраіль права на гэтую зямлю? Таму што вы спасылаецеся на Кнігу Быцця. Вы кажаце, што гэта першапачатковы дакумент аб праве ўласнасці.

Хакабі: Было б нармальна, калі б яны забралі яе ўсю. Але я не думаю, што гэта тое, пра што мы сёння гаворым. […]

Карлсан: Вы кажаце, што цяперашні ўрад Ізраіля мае маральнае права захопліваць тое, што цяпер з'яўляецца краінамі іншых людзей.

Хакабі: Не, я гэтага не казаў.

Карлсан: Тады што вы кажаце?

Хакабі: Я проста кажу, што людзі, якія жывуць у Ізраілі, маюць права на бяспеку, на абарону. Яны маюць права жыць на гэтай зямлі, з якой яны звязаныя.

Як піша Politico, выказванні пасла ЗША ў Ізраілі выклікалі неадкладную рэакцыю з боку суседніх Егіпта і Іарданіі, а таксама Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Амана, Пакістана, Інданезіі, Турцыі, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва і Лігі арабскіх дзяржаў.

Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі назвала выказванні Хакабі «экстрэмісцкай рыторыкай» і «непрымальнымі» і заклікала Дзяржаўны дэпартамент удакладніць сваю пазіцыю адносна іх.

У МЗС Егіпта заявілі, што гэтыя выказванні з’яўляюцца «відавочным парушэннем» міжнароднага права, падкрэсліўшы, што «Ізраіль не мае суверэнітэту над акупаванай палесцінскай тэрыторыяй або іншымі арабскімі землямі».

Ліга арабскіх дзяржаў у сваю чаргу адзначыла, што «заявы такога характару — экстрэмісцкія і не маюць пад сабой падстаў — служаць толькі распальванню настрояў і ўзбуджэнню рэлігійных і нацыянальных пачуццяў».

Каментары14

  • Га
    09.03.2026
    А шо цяпер скажа Мікола Бугай, ці пацвердзіць падабенства са злачыннымі дзеяннямі рф?
  • Лошарий
    09.03.2026
    Что и требовалось доказать…
  • Вышэй за бога
    09.03.2026
    От Крондштата и до Владивостока...

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Спрабуючы абысці канкурэнтаў, Google прэзентуе новую, больш танную мадэль штучнага інтэлекту1

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць