Эканоміка33

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»

На Вяземскім машынабудаўнічым заводзе ў Смаленскай вобласці пачалі ліцэнзійную зборку матацыклаў «Мінск». Прадпрыемства ўжо выпусціла першую партыю тэхнікі. Пра гэта паведаміў губернатар Смаленскай вобласці Васілій Анохін падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Юрыем Селіверставым, піша Abw.by.

Са слоў Васілія Анохіна, першая партыя матацыклаў была сабраная ў 2025 годзе. Іх афіцыйную прэзентацыю плануюць правесці на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме ў 2026 годзе, які адбудзецца з 3 да 6 чэрвеня.

На заводзе выпускаюць мадэлі «Хантар» і «Рэйнджар». Іх збіраюць з беларускіх машынакамплектаў, пасля чаго праводзяць выпрабаванні перад продажам на расійскім рынку. Такім чынам Вязьма стала яшчэ адной пляцоўкай зборкі прадукцыі кампаніі «МотаВелаЗавод».

Мадэль «Хантар» абсталяваная рухавіком аб’ёмам 150 кубічных сантыметраў, а «Рэйнджар» — 200 кубічных сантыметраў. Гэтыя матацыклы лічацца простымі ў эксплуатацыі і папулярнымі сярод аматараў палявання, рыбалкі і матацыклістаў-пачаткоўцаў.

Каментары3

  • Ёсік
    09.03.2026
    Гэтыя матацыклы лічацца простымі ў эксплуатацыі і папулярнымі сярод аматараў палявання, рыбалкі і матацыклістаў-пачаткоўцаў, а хутка яны спадабаюцца расейскім штурмавікам ва Украіне.
  • Андрусь
    09.03.2026
    То бок, ужо не хапае грошай давезці вузлы ды агрэгаты з Кітаю да Менска?
  • Шмыг
    10.03.2026
    Это не мотоциклы, это 125м газонокосилки))

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць